Раскол хрысціянскай царквы 1054 года
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Раскол хрысціянскай царквы 1054 года або Вялікая схізма — гэта распад да таго часу адзінай хрысціянскай царквы на дзьве часткі. Адбылася, як лічыцца, ў 1054 г, калі папскія легаты адлучылі ад царквы канстанцінопальскага патрыярха, а патрыярх - легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г. пасля варварскага захопу Канстанцінопаля крыжакамі.
Галоўныя разыходжанні [правіць]
Галоўнымі разыходжаннямі паміж цэрквамі былі змаганне за зверхнасць паміж патрыярхам і папам і некаторыя рознасці ў догмах, найперш, ут. зв "філіекве" (filioque). Захад сцвяржаў, што Святы Дух ідзе таксама і ад сына, а Усход адмаўляў гэта.
Пераадоленне Схізмы [правіць]
У наш час паміж Рымам і Праваслаўем ідзе праца па пераадоленні Схізмы. Апроч гэтага, былі спробы і раней.