Замосце (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Замосце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840036
Замосце на карце Беларусі ±
Замосце (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Замосце (Пухавіцкі раён)
Замосце (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Замосце (Пухавіцкі раён)

Замо́сце[1] (трансліт.: Zamoscie, руск.: Замостье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Замосце — назва-арыенцір, гэта значыць паселішча за мостам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасць як авульс (была авульсам да 1857 года) уваходзіла ў склад дамена Дудзічы, належала Прозарам[2]. У 1785 годзе Ружа Прозар[d] выйшла замуж за Станіслава Ельскага, палкоўніка пяцігорскага, пазней скарбовага камісара Рэчы Паспалітай. Такім чынам праз вена мясцовасць перайшла да Ельскіх.

Партрэт Аляксандра Ельскага, 1888 г. Мастак Ігнат Урублеўскі

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Станіслаў Ельскі, каторы ад 1812 года быў маршалкам шляхты ў Ігуменскім павеце, памёр у 1829 годзе, а мясцовасць перайшла да ягонага сына Караля[d]. Па смерці Караля ў 1855 годзе дамен Дудзічы быў падзелены паміж яго сынамі, Замосце дасталася Аляксандру Ельскаму. У 1857 годзе Аляксандр Ельскі збудаваў тут 13 будынкаў, а каля 1860 года асабняк з драўляных зрубаў[3]. Ён пасадзіў сотні дэкаратыўных дрэў і кустоў, 600 пладовых дрэў. Асушыў зямлю, пабудаваў цагельню, стварыў рыбную гаспадарку. Пасля 1861 года маёнтак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[4]. Пасля смерці Аляксандра ў 1916 годзе, кароткі час Замосцем валодаў яго сын Ян[d].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (гміна Дудзічы, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1943 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі. Пасля вайны вёска адноўленая[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 41 жыхар
  • 1917 год — 1 двор, 107 жыхароў
  • 1940 год — 19 двароў, 72 жыхары
  • 1999 год — 16 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў
  • 2010 год — 7 жыхароў
  • 2019 год — 6 жыхароў[5]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Ельскі (1834—1916, маёнтак Замосце) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст, адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама вёскі, 2016 г.
Панарама вёскі, 2016 г.


Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Армейская вуліца
  • Паркавая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[6]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1895, с. 383.
  3. Jelski A. 1895, с. 384.
  4. а б Замосце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Замосце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  • Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 1: Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991, s. 173—175, ISBN 83-04-03713-0, ​ISBN 83-04-03701-7​ (całość).
  • Jelski A. Zamość // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — 1895. — С. 383—384. — 930 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]