Новы Уборак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новы Уборак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Вялень
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 538 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870051
Новы Уборак на карце Беларусі ±
Новы Уборак (Беларусь)
Новы Уборак
Новы Уборак (Мінская вобласць)
Новы Уборак

Но́вы Убо́рак[1] (трансліт.: Novy Uborak, руск.: Новый Уборок; раней — фальварак Вяле́нь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Вяленскі, каля ракі Талька.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Уборак — падэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой, або астатак ніжняй тэрасы на лузе[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да Другой сусветнай вайны населены пункт абазначаўся на картах як Вялень, колішні фальварак. Населены пункт Новы Уборак месціўся паблізу на паўночны ўсход ад Вяленя[3]. Аднак у пасляваенны час колішні Новы Уборак знік, а назва перанеслася на тэрыторыю колішняга саўгаса Вялень (Сінчанскі МТС). Пра назву Вялень нагадвае чыгуначны прыпынак Вяленскі. Таксама назву захавала вёска Вялень у тым жа сельсавеце. Назву Новы Уборак урочышча атрымала праз урочышча Уборкі, якое месціцца цераз чыгунку, цяпер на яе месцы садовыя таварыствы.

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[4]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[5]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце.

У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[6]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

У 1917 годзе ўпамінаецца ўрочышча Новы Уборак.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць фальварка нацыяналізавана, быў створаны саўгас Вялень[8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да вёскі Новы Уборак быў далучаны Пасёлак Сінчанскай МТС (колішні фальварак Вялень).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1917 год (урочышча Новы Уборак) — 2 гаспадаркі, 11 жыхароў
  • 2002 год — 75 двароў, 558 жыхароў
  • 2010 год — 62 гаспадаркі, 528 жыхароў
  • 2012 год — 54 гаспадаркі, 521 жыхар
  • 2019 год — 538 жыхароў

Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

Прыпыначны пункт Вяленскі

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Вяленскі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Вялень. Палац пабудаваны на мяжы XIX i XX стст. Цяпер будынкі займае Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. У снежні 2015 года скончана рэканструкцыя корпуса, які быў пабудаваны ў 1904 годзе[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Яшкін І. Я. 1971.
  3. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 23 снежня 2023.
  4. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 21 снежня 2023.
  5. ГВБ 2013, с. 127.
  6. SgKP 1893, с. 312.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  8. Советское хозяйство (совхоз) "Велень" Минского свиноводческого треста, Синченский сельсовет Пуховичского района .: Информация о фонде .: Главная. fk.archives.gov.by. Праверана 23 снежня 2023.
  9. Марьина Горка (руск.). strada.by. Праверана 23 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]