Віктар Паўлавіч Сазонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Сазонаў)
Віктар Паўлавіч Сазонаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1963(1963-10-18) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітык, журналіст, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі

Віктар Паўлавіч Сазонаў (нар. 18 кастрычніка 1963, в. Гальшаны, Ашмянскі раён) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык, журналіст і літаратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадіўся ў Гальшанах у 1963 годзе. Там жа закончыў Гальшанскую сярэднюю школу (1980).

Паводле адукацыі — гісторык. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981—1983). Вайсковая спецыяльнасьць — разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня.

Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гродне (1991—1993). Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Свой лад» (2002—2004), прыватным прадпрымальнікам.

У грамадска-палітычным жыцці з сярэдзіны 1980-х гадоў. Сябра гісторыка-культурнага клубу «Паходня» — першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гродне (з 1987); Таварыства беларускай мовы — быў сябрам Гарадзенскай рады; БНФ «Адраджэньне» — быў сябрам абласной рады; Беларускай асацыяцыі журналістаў; Грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі» — сябра праўлення, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграм; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртавання «Вулей»; кіраўнік Гродзенскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Старшыня Гродзенскай філіі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся штрафамі і арыштамі.

Як журналіст і літаратар друкаваўся ў беларускіх і замежных выданнях («Літаратура і мастацтва», «Rochnik grodzienski», «Ніва», «Kartki», «Дзеяслоў», «Новы замак», «Асоба і час» і інш.) і на інтэрнет-сайтах. Падзеі рамана Віктара Сазонава «Генетычны алфавіт» адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на Далёкім Усходзе.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Занатоўкі кантрабандыста. — Беласток, 2005, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
  • Сандалі мітрапалітыка або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі. — Гродна, 2012, Kolegium Europu Wshodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, выбавецкая серыя: Гарадзенская бібліятэка.
  • Паэзія прозы. — Гродна, 2013, Гарадзенская бібліятэка.
  • Суседскія былі. — Беласток, 2015, Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
  • Генетычны алфавіт: раман. — Беласток, 2021. Рэдактар: Яўген Вапа. Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]