Кампаніла
Кампані́ла (іт. campanile – «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча і Адраджэння квадратная (радзей круглая) у заснаванні званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадскія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі знізу ўгару (ніжнія паверхі часта наогул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфект накіраванасці ўвысь.
Найбольш вядомай кампанілай з'яўляецца круглая ў плане Пізанская вежа. Таксама добра вядомая кампаніла Сабора св. Марка ў Венецыі. Кампанілы пабудаваны побач са шматлікімі цэрквамі Равены. Як прыклад кампанілы можна разглядаць гадзіннікавую вежу будынка Парламента ў Лондане, (знакаміты Біг Бен), аформленую ў стылі віктарыянскай готыкі. У XX стагоддзі некалькі неагатычных кампаніл было збудавана ў ЗША і Аўстраліі, пераважна на тэрыторыі ўніверсітэцкіх кампусаў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кампаніла
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |