Гарадоцкая кераміка
Гарадоцкая кераміка — ганчарныя вырабы з г. Гарадок. Промысел вядомы здаўна, найбольш развіцця дасягнуў у канцы XIX — першай палове XX ст. Выраблялі чырванагліняны гартаваны, тэракотавы і глазураваны посуд гаспадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазоны, міскі, старажытныя амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагі) простых выразных форм. Промысел існаваў да 1980-х гг. У наш час адроджаны майстрамі мясц. Дома рамёстваў і фальклору.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Я. М. Сахута. Гарадоцкая кераміка // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.