Беларускі нацыянальны касцюм
Беларускі нацыянальны касцюм — комплекс адзення, абутку і аксэсуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў штодзённым і святочным ўжытку.
Беларускі касцюм, маючы агульныя карані з украінскім і рускім нацыянальнымі касцюмамі, хоць і фарміраваўся на аснове ўзаемаўплыву літоўскай, польскай, рускай і ўкраінскай традыцый, тым не менш адрозніваецца самабытнасцю і з'яўляецца самастойным з'явай[1][2]. Акрамя гэтага, ён ўбіраў у сябе тэндэнцыі інтэрнацыянальнага гарадскога касцюма і такім чынам ўпісваўся ў агульнаеўрапейскі кантэкст[1].
Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладнога творчасці, як ткацтва, пляценне, ювелірнае мастацтва, апрацоўка скуры і іншыя[3].
Змест |
[правіць] Гісторыя касцюма
Вытокі беларускага адзення знаходзяцца ў культуры Кіеўскай Русі. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення[4]. Фарміраванне ўласна беларускага традыцыйнага касцюма і яго асаблівасцяў пачалося ў часы Сярэднявечча. Да канца XIX — пачатку XX стагоддзяў яго аблічча выстаялася, склаліся ярка-выяўленыя этнічныя асаблівасці[5]. Адна з найважнейшых характарыстык беларускага касцюма — незвычайная ўстойлівасць традыцыі. Убіраючы ў сябе разнастайныя павевы на працягу стагоддзяў, беларускі касцюм доўгі час захоўваў нязменным крой некаторых прадметаў адзення, яго форму, асобныя атрыбуты касцюма ўзыходзяць яшчэ да паганскай даўніны, у ім захаваліся архаічныя рысы, напрыклад, старадаўні арнамент і паласаты дэкор. Тэхналогіі вырабу тканін таксама захаваліся з старажытных часоў[3][5]. Не гледзячы на ўстойлівасць традыцыйнага аблічча, гарнітур рознаварыянтны ў вобразнай і кампазіцыйнай праявах[5].
[правіць] Лакальныя разнавіднасці
На тэрыторыі Беларусі даследчыкі вылучаюць больш за 30 разнавіднасцяў народнага касцюма, досыць строга прывязаных да пэўнай мясцовасці.
[правіць] Мужчынскі касцюм
[правіць] Штодзённае адзенне
Мужчынскі касцюм звычайна складаўся з кашулі, вышытай па варотах і нізе, штаноў, камізэлькі, нагавіц (пояснае адзенне)[3][4]. Кашуля насілася навыпуск, падпярэзвалася каляровым поясам.[3] Кішэні адсутнічалі, іх замяняла скураная сумачка, якую насілі праз плячо або падвешвалі да скуранога пояса[3][6]. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі[4].
[правіць] Верхняе адзенне
У якасці верхняга адзення выкарыстоўваліся кажухі з аўчыны, якія ў заможных людзей зверху абшывалі каштоўнай тканінай і ўпрыгожваліся вышыўкай і аплікацыямі. Вельмі багатыя людзі насілі футры з меха. Таксама існавала верхняе адзенне з сукна, якое называлася па-рознаму: «япанча», «кірэя», «бурка», «чуя»[6].
[правіць] Галаўныя ўборы
Існавала вялікая разнастайнасць мужчынскіх галаўных убораў, якія выраблялі з футра, сукна ці лямцу[4]: магеркі з качанай воўны, брылі з саломы, узімку — футравая шапка (аблавуха) [3] Галаўныя ўборы таксама рабілі з хатняй аўчыны карычневага, чорнага або шэрага колеру[6].
[правіць] Абутак
Мужчыны насілі лапці ў якасці штодзённага абутку, скураныя пасталы, па святах апраналі боты. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпліўшы іх шляхам падкладывання саломы ўнутр, і абматваючы ногі палатнянымі анучамі.
Пасталы вырабляліся з кавалка скуры, бакі якога адхонна выгіналіся і сцягваліся уверсе лыкам, аборкай або раменьчыкам[6].
Вельмі рэдка на паўночным захадзе Беларусі сяляне насілі драўняны абутак[6].
[правіць] Жаночы касцюм
[правіць] Штодзённае адзенне
Жаночы касцюм больш разнастайны, з выяўленай нацыянальнай спецыфікай. Вылучаюцца чатыры комплексы: са спадніцай і фартухам; са спадніцай, фартухам і камізэлькай (гарсэтам); са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт; з андаракам, фартухам, камізэлькай (гарсетам). Два першыя вядомыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, два апошніх ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах. Маецца тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гесткай)[4]; вялікая ўвага надавалася вышыўцы на рукавах. Пояснае адзенне — разнастайнага фасону спадніцы, якія адрозніваліся кроем (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама андаракі, фартухі[3]. Спадніцы — чырвоныя, сіне-зялёныя, у шэра-белую клетку, з падоўжнымі і папярочнымі палосамі. Фартухі упрыгожваліся карункамі, складкамі, вышытым узорам[3]; камізэлькі (гарсет) — вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі. Найбольшая ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы[4].
[правіць] Верхняе адзенне
Жаночае верхняе адзенне часцей і багацей, чым мужчынскае, ўпрыгожвалася вышыўкай і аплікацыяй, але па выглядзе і крою не вельмі моцна адрознівалася ад мужчынскага.
[правіць] Галаўныя ўборы
Жаночыя галаўныя ўборы мелі важнае сацыяльнае і абрадавае значэнне. Па іх выглядзе можна было вызначыць сямейнае становішча, узрост жанчыны, яе матэрыяльнае становішча. Галаўныя ўборы выкарыстоўваліся ў абрадах і рытуалах, напрыклад, на вяселлях дзяўчыне ўрачыста змянялі дзявочы ўбор на жаночы.
Карэнныя адрозненні існавалі паміж жаночымі і дзявоцкімі галаўнымі ўборамі. Паколькі жанчынам забаранялася знаходзіцца на людзях з непакрытай галавой, жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы больш складаныя і разнастайныя[4]. Дзяўчаты насілі вянкі, вузкія рознакаляровыя стужкі (скідачка, шлячок), а жанчыны хавалі валасы пад каптур, апранаючы зверху галаўны ўбор рушніковага тыпу, напрыклад, намітку або хустку, таксама вядомыя рагацістыя — галовачка ці каптуровыя — каптур, чапец, падвічка — галаўныя ўборы[4].
Існавала вялікая колькасць спосабаў завязвання намітак. Вясельная намітка часта захоўвалася жанчынай ўсё жыццё і апраналася на яе пры пахаванні. Заможныя жанчыны выраблялі свае наміткі з дарагога тонкага палатна і ўпрыгожвалі іх карункамі, вышыўкай залатымі і сярэбранымі ніткамі, а жанчыны больш беднага становішча выкарыстоўвалі больш танныя тканіны і больш простыя ўпрыгажэнні, пры гэтым разнастайнасць арнаменту, як правіла, захоўвалася.
Таксама жанчыны выкарыстоўвалі такія галаўныя ўборы, як хусткі, коптуравыя (чапцовыя) і рагацістыя галаўныя ўборы[3].
[правіць] Абутак
Жанчыны ў сялянскіх сем'ях часцей за ўсё насілі лапці. У халоднае надвор'е насілі пасталы. Боты і жаночыя чаравікі у вёсках насіліся толькі па святах ці ў найбольш заможных сем'ях. Такі абутак часцей выраблялі адмысловыя рамеснікі на замову[6].
[правіць] Дзіцячае адзенне
Летам дзеці насілі доўгую палатняную кашулю, большыя дзеці — з нагавіцамі, меньшыя — без іх. Абутак часта адсутнічаў.
[правіць] Аксэсуары
[правіць] Паясы
Пояс, які выкарыстоўваўся ў мужчынскім касцюме, вырабляўся з дарагіх шаўковых нітак з ўплеценых залатых і срэбных нітак. Ён нёс не толькі функцыянальнае значэнне, але і абрадавае, рэлігійнае і сацыяльнае . Яго вырабам займаліся майстры ткацтва, кожны пояс з'яўляўся практычна творам мастацтва і шанаваўся ў многіх краінах[2].
[правіць] Упрыгожванні
Для ўпрыгожвання насіліся завушніцы, каралі (шкляныя, бурштынавыя, каралавыя, у заможных пластоў — часам жамчужныя, рубінавыя). Іншыя ўпрыгожванні — брошкі, бранзалеты, пярсцёнкі — таксама насіліся ў асноўным заможнымі пластамі насельніцтва[6].
[правіць] Тканіны і матэрыялы
У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі[2][3][6]. Для афарбоўкі пражы выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісця дрэў, балотнай руды[3][4].
Для вырабу верхняй вопраткі ўжываліся сукно і аўчына[3].
Чырвоныя ніткі для вышыўкі купляліся, але пасля ўжо ў хатніх умовах дафарбоўваліся ў карычневы і бардовы колеры[5].
[правіць] Афармленне
Часцей за ўсё адзенне было белага колеру, у якасці ўпрыгожвання яно афармлялася вышытым чырвоным арнаментальным узорам[4], які аб'ядноўваў ўвесь камплект ў адзіную кампазіцыю. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя ўзоры, пазней сталі прымяняцца таксама раслінныя ўзоры і іх спалучэнне з геаметрычнымі[2][3]. У абавязковым парадку афармляліся арнаментам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. Таксама для афармлення магло выкарыстоўвацца ткацтва ніткамі розных колераў[4].
Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся вышыўка, бранае, выбарнае, перавыбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і ўзорнае ткацтва, карункі і аплікацыя[3][5], існаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін — набіванка[4].
Для вырабу пояснага адзення шырока ўжываліся паліхромныя суконныя тканіны[3].
На фартухі прышывалі пакупныя або самаробнае карункі[6].
Са з'яўленнем анілінавых фарбавальнікаў і крамных нітак спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным, аднак сфера іх выкарыстання была абмежаванай[4].
[правіць] Асаблівасці крою
У беларускім касцюме выкарыстоўваліся тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай[3]. Кашулі ўсіх тыпаў мелі прамы разрэз (пазуху) па цэнтры, даўжыня якога дасягала 35-40 см[6].
У даўніну часцей за ўсё кашулі шылі без швоў на плячах, проста перагібаючы тканіну, але к XIX стагоддзю такі крой лічыўся састарэлым і выкарыстоўваўся толькі ў абрадавай вопратцы. Крой стаў полікавым, пры якім пярэдняе і задняе палотнішчы злучаліся з дапамогай прастакутных уставак з таго ж самага матэрыялу — полікаў[6].
Каўнер прысутнічаў толькі ў святочнай вопратцы сялян, яго вышыня была каля 2-3 см. Сярод дробнай шляхты быў распаўсюджаны адкладны каўнер. Стаялы каўнер зашпіляўся на пару гузікаў узбоч або спераду, адкладны — на запанкі (шпонку) або сцягваўся стужкай або палоскай каляровай тканіны[6].
Пры раскроі спадніцы з палатна рабілі два палатны, а пры шыцці спадніцы з сукна выкарыстоўвалі ад трох да шасці падоўжных полак, якія сшываць разам і збіраліся ў зморшчыны каля пояса[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларусскія народныя строі
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Нацыянальныя касцюмы (руск.)
- ↑ 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 Беларускі нацыянальны касцюм (руск.)
- ↑ 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Народны традыцыйны касцюм (руск.)
- ↑ 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 Традыцыйнае адзенне
[правіць] Літаратура
- Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка; [маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Ураджай, 2001.
- Бялявiна В. М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусi — Мн.: Беларусь, 2007.
- Бялявiна В. М., Ракава Л. В. Мужчынскi касцюм на Беларусi. — Мн.: Беларусь, 2007.
- Кацар М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мн., 1996.
- Маленко Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. — Мн.: Белорусская наука, 2005.
- Маслова Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX нач. XX вв. // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956.
- Раманюк М. Ф. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
- Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн., 1981—473 с.: илл.
- Фадзеева В. Беларуская народная вышыўка. — Мн., 1991.
[правіць] Спасылкі
- Фото из книги «Белорусская народная одежда»
- Беларускія народныя строі
- Беларускае народнае адзенне
- Традыцыйныя народныя касцюмы беларусаў. Выявы
- У Гомелі адкрылася выстава аўтэнтычных нацыянальных строяў (фота)
- Гатычны касцюм Вялікага Княства Літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст.
- Касцюм жаночы святочны. Беларусы. Мінская губерня. Канец XIX стагоддзя Набыты ў экспедыцыі карэспандэнтам музея В. К. Костка ў 1905 годзе
- Касцюм хлопчыка. Беларусы. Магілёўская губ., Чавускі павет. Канец XIX ст. Фонды РЭМ
- Магілёўскія народныя строі
- Адзенне Заходняга Палесся
- Женские костюмы восточных районов Могилевщины представлены в Музее этнографии (руск.)



