Гаэтана Даніцэці
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гаэтана ДАНІЦЭЦІ (італ.: Donizetti, Gaetano), у ХІХ стагоддзі італьянскі кампазітар, аўтар 70 опэр, і касцёльнай і інструмэнтальнай музыцы. Папулярны як за камедыйныя, так і за сур’ёзныя працы, сёння ён найбольш вядомы слухачам за творы “Lucia di Lammermoor” (1835) i “Don Pasquale” (1842). Адкрыццё ў 1984 г., адной невядомай яго опэры “Эльжбэтта”, было рэдкай падзеяй у жыцці такога вядомага кампазітара.
Гаэтано Донідзетті, нарадзіўся 29 лістапада 1797 г., памёр 8 красавіка 1848 і быў адным з найвялікшых майстраў італьянская оперы ХІХ стагоддзя. Сваю музычную адукацыю ён атрымаў у Бэргамо пад кіраўніцтвам Ёхана Сымона Майра і ў Балоньі пад кіраўніцтвам Падрэ Станіслао Маттэі, а першую опэру, "Il Pigmalione” стварыў у 1816. У 1822 ён атрымліваў асалоду ад вялізнага поспеху свайго твора “Zoraide di Granata” у Рыме. Тым не менш, яго першая сур’ёзная і буйная опэра "Anna Bolena” была прэзентавана ў Мілане ў 1830. На кароткі тэрмін ён стаў прафэсарам, а потым і дырэктарам у “Conservatorio di San Pietro a Maiella” у Мілане. Ён шмат спадарожнічаў і быў у поспеху ў Парыжы, Вены і іншых местах. Донідзетті быў выніковым кампазітарам і яго сусветная вядомасць узрастала. У 1845, на вышыні сваёй кар’еры, у яго з’явілася пухліна галаўнога мозга, якая вяла яго да дэпрэссій, паралюшу і часовых вар’яцтваў. Пасля таго як ён правабіў некаторы час у прытулку па-за межамі Парыжу, ён вярнуўся ў свой родны Бергамо, дзе ён і памёр.
Бліскучы кампазітар трагічнай і камічнай опэры, Донідзетті быў майстрам вакальных эффектаў і драматычных сытуацый. Ён часта выкарысоўваў гістарычныя постаці ў сваёй опэры, такіх як "Anna Bolena”, “Lucrezia Borgia” (1833), “Maria Stuarda” (1834), “Belisario” (1836), i “Caterina Cornaro” (1843). Ён часта маляваў моцныя постаці забраныя ў англіцкага пісменніка Сэра Вальтэра Скотта, напрыклад яго найбольш папулярная опэра “Lucia di Lammermoor” (1835). Шэдэўр камічнай опэры ёсць “L'Elisir d'amore” (“Элісір кахання”, 1832) і “Don Pasquale” (1842). Большасць опэраў ён надрукаваў паітальянску, але таксама пісаў і пафранцузку ў Парыжы, напрыклад “La Fille du regiment” (“Дачка рэгімента”) і “La Favorite” (абедзве ў 1840).
Донідзетті надрукаваў каля 70 опэраў, але таксама ён і пісаў сімфоніі, камерную музыку, працы для фортэпіяно, песні, кантаты, ораторыі і масавую музыку (улучаючы рэквіем па смерці Вінчэнца Беліні). У 1984 г., да таго дня невядомая опэра была знойдзена ў Лондане. Яна была напісана па-французку ў пачатку 1840-х гг. Опэра “Эльжбэтта” была часткова перапрацаванай ранняй неапублікаванай працай Донідзетті "Otto mesi in due ore” (“Восем месяцаў у два дні”, 1827)
[правіць] Бібліяграфія
Ashbrook, William, Donizetti (1965), and Donizetti and His Operas (1982); Gossett, Philip, Anna Bolena and the Artistic Maturity of Gaetano Donizetti (1985); Porter, Andrew, et al., The New Grove Masters of Italian Opera (1983); Weinstock, Herbert, Donizetti and the World of Opera in Italy, Paris and Vienna in the First Half of the Nineteenth Century (1963).
[правіць] У Сеціве
- Donizetti: ascolta i suoi brani musicali su Magazzini-Sonori - arie e opere in versione integrale.
- Sito ufficiale
- (англ.)Donizetti Society