Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Генадзь Мікалаевіч САГАНОВІЧ (нар. 13 студзеня 1961, в. Турная Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1989).
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу.
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.
Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд» (з 1994).
Жанаты, двое дзяцей.
Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996).
[правіць] Бібліяграфія
- Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
- Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
- Невадомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
- Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
- Царкоўная вунія 1596 г. і пыганне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
- Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
- Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
- У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
- Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
- Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
- Дэесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
- Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
[правіць] Літаратура
- Саганович Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
[правіць] У Сеціве
- Выбраныя працы Г. Сагановіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»
- Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г»
- Генадзь Сагановіч «Невядомая вайна, 1654-1667»
- Генадзь Сагановіч «Мода на плагіят?»
- Генадзь Сагановіч «Вайна з беларускай гісторыяй»
