Гетэра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гетэ́ра (ад грэч. Ἑταίρα - сяброўка, спадарожніца) — у Старажытнай Грэцыі жанчына, якая вяла свабодны, незалежны лад жыцця. Знакамітыя гетэры былі, як правіла, добра адукаванымі.
Першапачаткова тэрмін адносіўся да старажытнагрэчаскай сацыяльнай з'явы, пазней у пераносным сэнсе распаўсюдзіўся на іншыя культуры.
[правіць] Знакамітыя гетэры Старажытнай Грэцыі
- Археанаса - сяброўка філосафа Платона
- Аспасія - на ёй, нягледзячы на яе прафесію, ажаніўся кіраўнік Афінаў Перыкл
- Белісціха - гетэра фараона Пталемея II, у гонар якой у Егіпце узносіліся боскія ўшанаванні
- Вакхіс - верная палюбоўніца прамоўцы Гіперыда была вядомая сваёй бескарыслівасцю і дабрынёй
- Герпіліс - палюбоўніца філосафа Арыстоцеля і маці яго сына
- Глікерыя - сужыцелька камедыографа Менандра