Перайсці да зместу

Дадома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Дадома)
Горад
Дадома
англ.: Dodoma
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1906
Плошча
  • 2 576 км²
Вышыня цэнтра
1 120 м
Насельніцтва
324 тыс. чалавек (2002)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Дадома на карце Танзаніі
Дадома (Танзанія)
Дадома
Дадома (Танзанія)
Дадома

Дадо́масталіца Танзаніі з 1981 года, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек.

Да 1981 года сталіцай быў горад Дар-эс-Салам. Рашэнне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага становішча горада, развітай інфраструктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут таксама ёсць аэрапорт. Пасля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадскіх устаноў засталіся ў Дар-эс-Саламе.

Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагоддзя, як адно з каланіяльных паселішчаў у складзе Германскай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калоніі, у тым ліку і з Дар-эс-Саламам. Пасля Першай Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каланіяльных уладанняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва горада, у тым ліку і акрамя германскіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесліся да брытанскіх уладаў. Эканамічны крызіс 1930-х гг разбурыў брытанскую каланіяльную сістэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасля Другой Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторый ААН, кіруемай Вялікабрытаніяй. У 1950-х гг. у горадзе як і ва ўсёй Танганьіцы, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрымання незалежнасці Танганьікай ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасля ўтварэння Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзібар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. З 1981 года Дадома — сталіца краіны.

Год Колькасць
1978 45 807
2002 150 604
2012 213 636
2020 213 636

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]


  1. https://www.linz.at/politik/dodoma.php