Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
| фр.: République Centrafricaine
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
|
дэвіз: Unité, Dignité, Travail |
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | |
| сталіца: | Бангі |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Франсуа Базізэ |
| плошча: | 622 984 км² |
| насельніцтва: | 4 422 000 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 6.1 жых./км² |
| грашовая адзінка: | |
| часавы пояс: | +1 |
| гімн: | Гімн Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
| міжнародны тэлефонны код: | 236 |
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, ЦАР (фр.: République Centrafricaine) — краіна ў Афрыцы. Мяжуе з Чадам, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Суданам, Камерунам, Рэспублікай Конга. Непасрэднага выхаду да акіяну не мае.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі Конга і возера Чад. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк Мбому (Бому) і Убангі. На поўначы знаходзіцца масіў Ферт, які складаецца з груп ізаляваных гор і хрыбтоў (вышынёй больш за 900 метраў) Абурасейн, Дар-Шалла і Монго (звыш 1370 м). На поўдні месцамі ўзвышаюцца скальныя астанцы (мясцовая назва - «кагас»). Галоўныя рэкі на ўсходзе краіны - Шынкі і Мбар - суднаходныя ў ніжніх плынях; вышэй праходжання судоў перашкаджаюць парогі. На захадзе пласкагор'я размешчаны масіў Ядэ, які працягваецца ў Камеруне.
Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Толькі на паўднёвым-захадзе захаваліся густыя вільготныя трапічныя лясы; па кірунку да паўночна-ўсход лесу па далінах рэк змяняюцца саваннымі рэдкалессямі і злакоўнікамі. На поўначы сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1250 мм у год, яны выпадаюць пераважна з ліпеня па верасень, а таксама ў снежні-студзені. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні - 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў перавышае 1900 мм; вільготны сезон доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень - сухія месяцы.
[правіць] Гісторыя
[правіць] Старажытнасць
Найстаражытная гісторыя народаў ЦАР мала вывучана. З-за аддаленасці ад акіянаў і існавання цяжкадаступных раёнаў гэтая краіна аж да XIX ст. заставалася невядомай еўрапейцам. Выяўленыя пры здабычы алмазаў у басейне ракі Убангі прылады каменнага веку даюць падставу лічыць, што ў старажытнасці многія Цэнтральнаафрыканскія раўніны былі заселены. Знойдзеныя ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя антраполагам П'ерам Відалем на паўднёвым-захадзе краіны камяні вышынёй 3 м ставяцца да эпохі неаліту. Сярод народа гбайя яны вядомыя пад назвай «таджуну», гэта значыць стаячыя камяні.
Здаўна па тэрыторыі краіны праходзілі шляхі шматлікіх міграцый афрыканскіх народаў, і гэта ў значнай ступені паўплывала на яе засяленне. Першымі жыхарамі на гэтай тэрыторыі, відаць, былі пігмеі. Аб існаванні зямель да захаду ад вытокаў Ніла, населеных цёмнаскурымі народамі, было вядома старажытным егіпцянам. Расшыфраваныя надпісы на егіпецкіх манументах распавядаюць аб краіне Уам (у раёне рэк Мобу і Кембе), населенай «чорнымі карлікамі - пігмеямі». На старажытнаегіпецкіх картах рэкі Убангі і Уэле зваліся Чорным Нілам і былі злучаныя з Белым Нілам ў адну раку.
[правіць] Перыяд незалежнасці
Першы абраны пасля атрыманьня незалежнасьці прэзідэнт Давыд Дако быў зрынуты ў 1966 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Да ўлады прыйшоў Жан-Бэдэль Бакаса, які абвясціў ЦАР імперыяй, а сябе — імператарам. У 1979 годзе пры вайсковай падтрымцы Францыі да ўлады вярнуўся Дако, краіне была вернута ранейшая назва. У 1981 годзе ў выніку чарговага вайсковага перавароту прэзідэнтам стаў генэрал Андрэ Калінгба.
У пачатку 1990-х гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў вайсковыя ўлады абвясцілі, што прыступаюць да стварэньня ўмоваў для вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Аднавілася дзейнасць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У 1993 годзе на прэзідэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог Анж-Фелікс Патасэ. У верасні 1999 года ён быў перавыбраны на новы шасцігадовы тэрмін.
На працягу некалькіх гадоў сытуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебяспечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі лівійцаў і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.
[правіць] Сімволіка
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
