Амбуаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Амбуаз)
Амбуаз
фр.: Amboise
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 40,65 км²[1]
Вышыня цэнтра
52 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 938 чал. (1 студзеня 2021)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
37400[4]
Афіцыйны сайт
Амбуаз на карце Францыі
Амбуаз (Францыя)
Амбуаз
Амбуаз (Францыя)
Амбуаз
Набярэжная Луары ў Амбуазе

Амбуаз (фр.: Amboise) — горад на Луары ў сэрцы Францыі (дэпартамент Эндр і Луара), акружаны рэнесанснымі замкамі, сярод якіх найбольш знакамітыя каралеўскі замак Амбуаз і сядзіба Шэнансо. Насельніцтва 12,7 тыс. жыхароў (2006).

Горад з'яўляецца ў хроніках пад 504 годам, калі на «Залатым возеры» пасярод Луары праходзілі перамовы каралёў Хлодвіга I і Аларыха II. Анжуйскі граф Фульк Нера ў XI стагоддзі адабраў ключавы брод праз Луару ў графаў Блуа і ўмацаваў яго ўзвядзеннем высокага данжона, які з гадамі эвалюцыянаваў у Амбуазскі палац.

У XV стагоддзі Амбуаз перайшоў з рук феадальнага сямейства Амбуазаў у каралеўскую казну. Кароль Карл VIII, быўшы выхадцам Амбуаза, прыцягнуў да будаўніцтва новага замка італьянскіх дойлідаў, да якіх у 1515 годзе дадаўся Леанарда да Вінчы, які тутака ж быў і пахаваны (гл. Кло-Люсэ).

У гісторыі Рэлігійных войн з Амбуазскай рэзідэнцыяй звязаны дзве падзеі — Амбуазская змова гугенотаў супраць Гізаў (1560) і Амбуазскі эдыкт аб свабодзе веравызнання (1563). Пры Бурбонах замак запусцеў і руйнаваўся. Каб прадухіліць яго канчатковы знос, Нацыянальная асамблея ў 1872 годзе вярнула яго Арлеанскай дынастыі.

Апроч каралеўскага палаца-замка, у Амбуазе і яго наваколлях добра вядомы дом-музей Леанарда да Вінчы ў Клу, сяміярусная пагада герцага Шуазеля — прыклад захаплення «кітайшчынай», ратуша XVI стагоддзя і познегатычная брама з карыльёнам. У мэрыі г. Амбуаз захоўваюцца пісталеты, адным з якіх падчас дуэлі быў смяротна паранены А.С. Пушкін.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]