Данжон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Данжон замку Шато-Гаяр у Францыі, канец 12 ст.
«Агароджаны данжон» замку Карысбрук.

Данжон (фр.: donjon, англ.: keep), галоўная абарончая вежа замка, якая была яго рэдзюітам, а таксама служыла жытлом, у тым ліку ў мірны час.[1]

Гл. таксама: бергфрыд, шэл-кіп, валынская вежа.

Звычайна, такая вежа будавалася ў найвышэйшым месцы тэрыторыі замку і сама была яго найвышэйшым будынкам. Тады, калі замак перабудоўваўся з драўлянага плесі — «замка-на-пагорку», то, калі пагорак былі натуральным, а значыць, і моцным, каменны данжон часта проста ставілі на месцы старой галоўнай драўлянай вежы, дзе, звычайна, ужо мелася і крыніца вады (Гл. таксама аблога ў старажытнасці). Калі пагорак быў слабым, то яго маглі цалкам уключыць у новы, вялікі падмурак, або будавалі шэл-кіп — «данжон-агароджу»[2].

У нямецкай традыцыі такія вежы маглі быць непрыстасаванымі для жылля ў мірны час, і называліся, у такім разе, бергфрыдамі. У частцы савецкай гістарыяграфіі тэрмін «данжон» разглядаўся толькі ў яго абарончым аспекце, а жыллёвая функцыя не ўлічвалася[3]

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911., В. Якаўлеў, "Фортификационный словарь" і інш.
  2. Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.58,59.
  3. Напр., у Кірпічнікава. Гл. Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры // Гістарычны альманах. Т. 5/2001

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]