Горад Аран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аран
араб.: وهران
Герб
Герб
Oran paysages.jpg

Каардынаты: 35°42′22″ пн. ш. 0°38′16″ у. д. / 35.706111° пн. ш. 0.637778° у. д. (G) (O) (Я)35°42′22″ пн. ш. 0°38′16″ у. д. / 35.706111° пн. ш. 0.637778° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вілает
Насельніцтва (2010)
852 000 чалавек
Агламерацыя
1 300 000 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Паштовыя індэксы
31000

Аран (Алжыр)
Аран
Аран

Ара́н (араб.: وهران — Wahran) — горад-порт на міжземнаморскім узбярэжжы Алжыра. Сталіца аднайменнай правінцыі (вілаета), а ў эпоху французскага каланіяльнага кіравання — аднайменнага дэпартамента. Другі па колькасці насельніцтва горад краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аран быў заснаваны андалускімі маўрамі-гандлярамі ў X стагоддзі (903 год), але ў 1509 годзе быў захоплены іспанцамі, якіх можна лічыць другімі заснавальнікамі горада.

У 1708 годзе заваяваны Асманскай імперыяй, у 1732 годзе адваяваны Іспаніяй. У 1790 годзе землетрасенне цалкам разбурыла горад і ў 1792 годзе ён быў прададзены назад туркам.

У 1831 годзе горад перайшоў да Францыі. Падчас французскага каланіялізму горад з'яўляўся сталіцай 92-га дэпартамента. Да канца XIX стагоддзя з'яўляўся першым па гандлі горадам у Французскім Алжыры, быў добра ўмацаваны. Насельніцтва складала 74,5 тысяч жыхароў.

У першыя гады Другой сусветнай вайны Аран знаходзіўся пад кантролем Рэжыму Вішы, а ў снежні 1942 захоплены Саюзнікамі.

Да пачатку алжырскай вайны за незалежнасць канцэнтрацыя еўрапейцаў (каля 85 % у 1921 і 65 % у 1954) у Аране з'яўлялася самай высокай сярод усіх гарадоў у Паўночнай Афрыцы, але па заканчэння вайны большасць еўрапейцаў і яўрэяў, якія жылі ў горадзе, беглі ў Францыю. У 60-х горад стаў найважнейшым фінансавым і культурным цэнтрам рэгіёна.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат горада субтрапічны з гарачым і сухім летам, халаднаватай і вільготнай зімой.

Клімат Арана (1975-2005)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 16,6 17,7 19,7 21,5 23,9 27,7 30,5 31,6 29,0 25,2 20,6 17,7 21,5
Сярэдняя тэмпература, °C 10,9 12,1 13,9 15,7 18,6 22,3 24,9 25,9 23,3 19,6 15,1 12,2 16,9
Сярэдні мінімум, °C 5,1 6,5 8,1 10,0 13,2 16,9 19,4 20,1 17,7 14,0 9,5 6,7 12,3
Норма ападкаў, мм 43,6 44,4 35,0 29,6 27,2 3,8 1,8 2,7 13,2 24,8 55,5 45,2 326,8
Краявід Арана з Ільвінай гары

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Аран» паходзіць ад скажонага арабскага Wahran, што ў перакладзе са старажытнай мовы бербераў азначае «Два ільва». Мясцовая легенда кажа, што прыблізна ў 900 да н.э. месца сучаснага горада насялялі ільвы. Два апошніх льва былі забіты пасяленцамі на гора, што да захаду ад горада. Гара была названа «Львінай». Два ільва з'яўляюцца сімвалам горада і нават намаляваны на гербе.

Нашы дні[правіць | правіць зыходнік]

Сёння Аран з'яўляецца адным з найбуйнейшых портаў у Паўночнай Афрыцы. Гэта таксама важны фінансавы і культурны цэнтр. У горадзе размешчаны другі па велічыні ў Алжыры ўніверсітэт Es Senia[1].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Прыгарад Арана, Сідзі эль-Хары — радзіма музычнага стылю рай і двух яго самых вядомых выканаўцаў — Шэба Халеда і Рашыда Таха.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Густерин П. В. Города Арабского Востока. — М.: Восток—Запад, 2007. — 352 с. — (Энциклопедический справочник). — 2000 экз. — ISBN 978-5-478-00729-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]