Горад Валга
Горад
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Валга (эст.: Valga, ням.: Walk) - горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павету Валга.
Першы ўспамін пра горад датуецца 1286 г. У 1584 г. ад Стэфана Баторыя, паселішча атрымала статус горада.
Валга з'яўляецца важным транспартным вузлом краіны. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чал.
Геаграфія [правіць]
Размешчаны на рацэ Педэлі (басейн возера Выртс'ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы з ім, па сутнасці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км ².
Горад знаходзіцца на скрыжаванні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві - Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін - Тарту - Рыга злучаныя праз Тапу з магістраллю Талін - Нарва - Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру - Пячоры на Пскоў. Адлегласць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну - 144 км, да Таліна - 245 км, да Рыгі - 175 км, да Пскова - 170 км.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Валга- Афіцыйная старонка