Горад Познань
| Горад
Познань
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва места ў Польшчы.
Змест |
Апісанне горада[правіць]
Познань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Гаспадарка[правіць]
Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Геаграфічныя каардынаты[правіць]
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW – SE) — 26 км
- найменшая (NE – SE) — 10,6 км
Вышэйшыя ўстановы[правіць]
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медычная Акадэмія імя Кароля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Эканамічная Акадэмія ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Познаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура[правіць]
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Гарады-пабрацімы[правіць]
Асэн
Брно
Гановер
Нотынгемшыр
Неблус
Пазуэла-дэ-Аляркон
Рэнес
Таледа
Харкаў
Чыкага
Шэньчжэнь
Ювескюле
Турызм[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Познань
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |