Горад Таганрог
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Таганрог (руск.: Таганрог) — горад (з 1775 года) у Расіі, у Растоўскай вобласці, марскі порт. Насельніцтва 264,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1698 годзе.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Горад размешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганрогскім заліве на паўднёва-усходняй частцы Міускага паўвострава. Старая частка горада размешчана на мысу Тагані Рог. Горад размешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У чарце горада працякаюць два ручая: у раёне гаю Дубки па балке Вялікая Чарапаха і па балке Малая Чарапаха.
Клімат сухі, умерана-кантынентальны з лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпература — +9 °C. Максімальныя тэмпературы ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпературы студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, суправаджаныя часам нагонной хваляй, якая прыводзіць да бадмывання берага і апоўзняў.
Эканоміка[правіць]
Таганрог — важны прамысловы цэнтр Поўдня Расіі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганрогскі металургічны завод: вытворчасць сталі, сталёвых труб для нафтавай і газавай прамысловасці, тавараў народнага спажывання. У горадзе развітая машынабудаўнічая прамысловасць: завод «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасць кацельнага абсталявання для электрастанцый), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяванне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталявання, электратэрмічнага абсталявання, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камерцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.
Таксама ёсць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовы (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасці. У Таганрозе знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з кіроўных экспарцёраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».
Вядомыя асобы[правіць]
- Мікалай Аляксеевіч Багараз, расійскі хірург
- Фаіна Георгіеўна Ранеўская, савецкая атрыса тэатра і кіно
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Зноскі
| Гарады Растоўскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Растоў-на-Доне | |
| Іншыя гарады | Азоў | Аксай | Батайск | Белая Калітва | Валгадонск | Гукава | Данецк | Зверава | Зернаград | Каменск-Шахцінскі | Канстанцінаўск | Красны Сулін | Мілерава | Марозаўск | Навачаркаск | Навашахцінск | Пралетарск | Сальск | Семікаракорск | Таганрог | Цымлянск | Шахты | |