Горад Хеўрон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Хеўрон
الخليل

Каардынаты Каардынаты: 31°32′00″ пн. ш. 35°05′42″ у. д. / 31.533333° пн. ш. 35.095° у. д. (G) (O) (Я)31°32′00″ пн. ш. 35°05′42″ у. д. / 31.533333° пн. ш. 35.095° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Палесцінская аўтаномія
Насельніцтва (2006) 167,000 чалавек

Хеўрон (Палесцінская аўтаномія)
Хеўрон
Хеўрон

Хеўрон, Хеброн (араб.: الخليل, эль-Халіль — сябр або любімец божы, іўр.: חֶבְרוֹן — Хеўрон) — горад на Заходнім беразе, які з'яўляецца часткаю Палесцінскай аўтаноміі. Гэта адзін са старажытных гарадоў паўднёвай Палесціны, размешчаны ў 31 км на паўднёвы захад ад Іерусаліма ў гістарычнай зямлі Ханаанскай.[1]

У дадзены момант Хеўрон знаходзіцца пад вайсковым кантролем Ізраілю. Насельніцтва горада складае 166 тыс. палесцінцаў і 700-800 ізраільскіх перасяленцаў.

Хеўрон лічыцца святым месцам сярод іудзеяў, хрысціян і мусульман, бо паводле Бібліі тут пахаваныя прарокі Аўраам, Ісак і Якуб, а таксама іх жонкі.

[правіць] Гісторыя

Паводле працы Іосіфа Флавія «Аб іудзейскай вайне», гісторыя горада налічвае каля 4500 гадоў (на кан. 20 ст.). Да заваявання хеўронскай урадлівай раўніны яўрэямі тут жыло племя енакіяў, якое выцесніў Халебам і яго нашчадкі. Будучы цар Давыд застаў Хеўрон у руках моцнага і ваяўнічага роду халебітаў, з якімі ён увайшоў у сяброўства і з іх дапамогай стаў царом над усёй тэрыторыяй паўднёвай Палесціны. На працягу 7 гадоў Хеўрон быў сталіцай Давыда, які пасля гібелі цара Саула перанёс сваю рэзідэнцыю ў Іерусалім. У часы валадарства Раваама Хеўрон быў адным з важнейшых добра ўмацаваных гарадоў Палесціны. Пасля вавілонскага палону яго зноў занялі яўрэі, а потым горад трапіў пад уладу ідумеяў. У 164 да н.э. Іуда Макавей вызваліў Хеўрон ад ідумеяў. У часы валадарства ў Палесціне крыжаносцаў горад служыў рэзідэнцыяй епіскапа (11671187). Хрысціяне і мусульмане лічаць Хеўрон свяшчэнным горадам, сюды ідуць шматлікія паломнікі на пакланенне да грабніцы патрыярхаў і прарокаў.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Скарына Ф. Творы:... С. 144—145.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.144-145. ISBN 5-343-00151-3.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах