Іосіф Флавій

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іосіф Флавій
іўр.: יוסף בן מתתיהו
лац.: Josephus Flavius
Josephus.jpg
Імя пры нараджэнні: Йосе́ф бен Матитья́гу
Дата нараджэння: каля 37 
Дата смерці: каля 100

Іосіф ФЛАВІЙ, Іосеф бен МАТЫТ'ЯХУ (лац.: Josephus Flavius; 37, Іерусалім — пасля 100) — старажытнаяўрэйскі гісторык.

Падчас Іудзейскай вайны (66—73) военачальнік у Галілеі. У 67 перайшоў на бок рымлян. У Рыме атрымаў правы грамадзяніна і прызначаны гістарыёграфам Флавіяў, прыняў іх родавае імя. Аўтар твораў «Іудзейская вайна», «Старажытная гісторыя Ізраіля» («Іудзейскія старажытнасці»), «Супраць Апіёна», «Аўтабіяграфія».

У Рэчы Паспалітай пераклад кнігі І. Флавія «Іудзейская вайна» на польскую мову зрабіў Ян Казаковіч, выдадзены Я. Карцанам у Вільні (1595), з якога невядомым аўтарам быў зроблены неапублікаваны пераклад на старабеларускую мову.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998.