З пляцоўкі Вікіпедыя.
Раваам, цар іудзейскі, сын і пераемнік Саламона.
Паводле Бібліі, узышоў на сталец ва ўзросце 41 года і валадарыў 17 год. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Іудзейскага царства на Ізраільскае і Іудзейскае. За сталіцу меў Іерусалім, галоўны горад Іудзеі. Нягледзячы на ператварэнне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэнне ад егіпецкага цара Сусакі. Біблія падае яго прадаўжальнікам разбэшчанага вобраза жыцця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніц і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3..
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3.