Новыя вызначэнні СІ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Новыя вызначэнні СІ былі прыняты Міжнародным камітэтам мер і ваг у рэзалюцыі XXVI Генеральнай канферэнцыі мер і ваг 16 лістапада 2018 года. У рэзалюцыі перафармуляваныя вызначэнні асноўных адзінак СІ[1]. Новыя вызначэнні СІ набудуць моц 20 мая 2019[2].

Сутнасць змен: «7 асноўных адзінак вымярэння — секунда, метр, кілаграм, ампер, кельвін, моль і кандэла — застануцца. З іх кілаграм, ампер, кельвін і моль будуць перафармуляваны ў сваіх вызначэннях з выкарыстаннем лікавых значэнняў пастаянных Планка і Больцмана, элементарнага электрычнага зарада і ліку Авагадра. Секунда, метр і кандэла ўжо выражаны праз канстанты, таму іх вызначэнні трэба будзе толькі ўдакладніць. Гэтыя змены палепшаць СІ, не змяніўшы велічыні адзінак, што забяспечыць сумяшчальнасць з існуючымі вымярэннямі»[3].

Новая СІ задзейнічае фундаментальныя фізічныя пастаянныя як аснову для вызначэння асноўных адзінак СІ, што, напрыклад, азначае канец выкарыстання плаціна-ірыдыявага эталона кілаграма для афіцыйнага вызначэння кілаграма ў сістэме СІ.

Новыя вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

Паводле новых вызначэнняў кілаграм, ампер, кельвін, і моль перавызначаны на аснове пастаяннай Планка, элементарнага электрычнага зарада, пастаяннай Больцмана і ліку Авагадра адпаведна, такім чынам, каб[4]:

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя аўтары з розных прычын крытыкуюць чаканую новую СІ, напрыклад, за разрыў сувязі паміж вызначэннем атамнай адзінкі масы з вызначэннямі кілаграма, моля і ліку Авагадра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Draft Resolution A. On the revision of the International System of Units (SI) Архівавана 19 верасня 2019.
  2. Conover, Emily. It's official: We're redefining the kilogram. Science News (16 лістапада 2018). Праверана 16 November 2018.
  3. Kühne, Michael. Redefinition of the SI(недаступная спасылка). Keynote address, ITS9 (Ninth International Temperature Symposium). Los Angeles: NIST (22 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2013. Праверана 1 сакавіка 2012.
  4. Draft Resolution A // 26th meeting of the CGPM (13-16 November 2018).