Грамадзянская вайна ў Нігерыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Усходняя вобласць (рэспубліка Б'яфры) у 1967—1970.

ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА Ў НІГЕРЫІ (1967—1970), вайна ў Б'яфры, грамадзянская вайна, якая вялася ў ліпені 1967—студзені 1970 паміж узброенымі сіламі федэральнага ўраду Нігерыі, з аднаго боку, і Усходняй вобласці (рэспубліка Б'яфры, пераважна населеная народам Ібо), якая спрабавала выйсці са складу Нігерыі, з другога боку.

Вайна скончылася перамогай урадавых сіл. Усходняя вобласць была рэінтэгравана ў склад Нігерыі.

Колькасць забітых у час ваенных дзенняў ацэньваецца каля 100 тыс.ч., колькасць ахвяр хвароб і голаду (пераважна ва Усходняй вобласці) — ад 500 тыс. да 2 млн.ч. Усходняя вобласць была моцна разбурана вайной, са сваіх месцаў жыхарства ўцякло каля 3 мільёнаў бежанцаў.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Прычынамі вайны былі пост-каланіяльная этнічная разнароднасць Нігерыі і этнічныя напружанні і пагромы, скіраваныя супраць народу Ібо, якія асабліва абвастрыліся ў 1966—1967, даходзячы да генацыду.

Непасрэдным повадам стала агалошанне незалежнасці Б'яфры (30.5.1967), на тэрыторыі якой знаходзіліся нігерыйскія запасы нафты, і якая валодала вялікай часткай нігерыйскага марскога ўзбярэжжа.

Міжнародная падтрымка[правіць | правіць зыходнік]

Федэральны ўрад Нігерыі меў дыпламатычную падтрымку і абмежаваную падтрымку ваеннымі матэрыяламі ад Вялікабрытаніі, нядаўняй метраполіі. З 1968 інтэнсіўную праграму вайсковай падтрымкі федэралістаў, лучна з прысылкай ваенных саветнікаў, разгарнуў Савецкі Саюз.

Б'яфра мела пэўную дыпламатычную падтрымку ў Афрыцы, абмежаваную і несістэматычную падтрымку вайсковымі матэрыяламі ад Францыі. На баку Б'яфры ваявалі еўрапейскія і амерыканскія найміты (Гл. таксама: Карл Густаў фон Розен).

ЗША занялі нейтральную пазіцыю ў гэтым канфлікце, забараніўшы пастаўкі ваенных матэрыялаў бакам канфлікта.

Многія грамадскія і царкоўныя арганізацый аказвалі сістэматычную гуманітарную дапамогу грамадзянскаму насельніцтву Б'яфры.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

У пачатковым перыядзе вайны войскі Б'яфры не раз дасягалі поспехаў, але няроўнасць сіл і слабасць забеспячэння ваеннымі матэрыяламі хутка далі сябе знаць. Пасланыя ў Б'яфру ўрадавыя войскі былі спачатку адбітыя (ліпень 1967), аднак да канца 1967 у новых наступах змаглі захапіць нафтавыя радовішчы і марское ўзбярэжжа Б'яфры. У 1968, пасля прайграных баёў за багаты нафтай раён Оўэры, войскі Б'яфры ўвесь час абараняліся, дасягаючы толькі асобных, мясцовых поспехаў (напр., дзеянні ВПС Б'яфры ў 1969, пачатак контр-наступу ў 1969 і інш.).