Гранадскі эмірат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гранадскі эмірат
إمارة غرﻧﺎﻃﺔ
Imarat Gharnāṭah

Васал Кастыльскай кароны
Flag of Morocco 1147 1269.svg
1228 – 1492


Banner of arms crown of Castille Habsbourg style.svg
Royal Standard of Nasrid Dynasty Kingdom of Grenade.svg Coat of Arms of the Emirate of Granada (1013-1492).svg
Сцяг Герб
Дэвіз
Wa lā gāliba illā-llāh (ар.) 
(Няма іншага заваёўніка акрамя Алаха)
Reino de Granada.svg
Тэрыторыі Гранадскага эмірата
Сталіца Гранада
Найбуйнейшыя гарады Малага
Мова Арабская, іспанская, сефардская
Рэлігія Іслам, хрысціянства, іўдаізм
Плошча 24 000 км²[1]
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Насрыды

Грана́дскі эміра́т (араб.: مملكة غرناطة, ісп.: Reino de Granada; 1013 — 2 студзеня 1492) — апошняя арабская дзяржава ў Еўропе і апошняе ісламскае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава, адваяванне якога іспанцамі завяршыла амаль 8-векавы працэс хрысціянскай Рэканкісты паўвострава[2]. Падзенне Гранады, як і падзенне Канстанцінопаля адзначыла важную вяху ў гісторыі еўрапейскай дзяржаўнасці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным сакрэтам жыццяздольнасці эмірата была яго геаграфія. Тэрыторыя Гранадскага эмірата ўключала высакагорную вобласць Сьера-Невада і ўсё міжземнаморскае ўзбярэжжа ад горада Альмерыя да горада Гібралтар, пазней ад горада Тарыфа да горада Вера.

Іншым буйным горадам эмірата была Малага, размешчаная ўсяго ў некалькіх дзясятках кіламетрах ад паўночнага берага Афрыкі, адкуль эмірат атрымліваў значную падтрымку (у канцы свайго існавання галоўным чынам маральную). З-за наяўнасці выхаду да мора і высакагорнай мясцовасці яго цяжка было акружыць і ізаляваць, як іншыя — кантынентальныя рэгіёны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці выдатнага альмахадскага ўладара Мухамада ан-Насіра (1214) у мусульманскай частцы Іберыі пачалася чарада смут, якая прывяла да распаду дзяржавы Альмахадаў. У 1224—1230 гг. рэгіён быў ахоплены феадальнай раздробненасцю, утвараліся і зноў распадаліся невялікія варагуючыя адзін з адным эміраты-тайфа. Так, у горадзе Валенсія ўтварыўся эмірат, які праіснаваў нядоўгі час (да 1228 года). У Мурсіі ў 1228—1241 гады сфарміраваўся іншы; яго эмір Ібн Худ у 1229 годзе дамогся панавання над большай часткай мусульманскай Іспаніі. У Архоне быў заснаваны трэці эмірат (1230 год), які апынуўся найбольш жыццяздольным. Яго кіраўнік, Мухамад I ал-Галіб, авалодаў у 1232 годзе горадам Хаэн, а затым быў прызнаны ў акругах гарадоў Баса, Гуадзіс і Гранада. Менавіта ў цяжкадаступнай горнай Гранадзе ён размясціў свой двора (1238) і заснаваў, такім чынам, Гранадскі эмірат — апошнюю маўрытанскую дзяржаву.

Росквіт[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя аль-Хамара прысвоіла сабе імя насрыдаў ці насерытаў (насарыдаў) ад імя роду Бену-Наср, да якога належаў аль-Хамар. Тым часам Кастылія авалодала Кордавай — галоўным горадам мусульман паўвострава і шэрагам іншых — драбнейшых апорных гарадоў. Мухамед-аль-Хамар вымушаны быў саступіць ім Хаэн (1246), а затым сваімі войскамі дапамог хрысціянам заваяваць г. Севілья (1248). Наўзамен хрысціяне паабяцалі пакінуць яго дамен у спакоі. Наступіла працяглае перамір'е, Рэканкіста ўступіла ў млявапраяўную фазу. Такім чынам, акрамя Гранадскага эмірата, у мусульман не засталося ўладанняў на паўвостраве. Малаважныя па плошчы вобласці на поўдні Партугаліі (Алгарвэ) былі неўзабаве анексаваны. Мусульманскія раёны Арагона, Валенсіі і Балеарскія астравы таксама хутка апынуліся ва ўлады хрысціян. У Гранадскі эмірат з розных месцаў беглі мусульмане, тут сканцэнтраваліся скарбы, якія заставаліся ў іх руках, працягваліся развівацца вялікія традыцыі маўрытанскай паэзіі і мастацтва. Усведамляючы страту былой магутнасці, але па-ранейшаму спрабуючы выжыць ва ўмовах новага светаладу, гранадскія эміры прымаюць васальную залежнасць ад караля Кастыліі і Леона — Фернанда III.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Палац эміраў — казачная Альгамбра

Паслабленню Гранадскага эмірата ў канцы XV стагоддзі спрыялі пастаянныя войны з іспанцамі, у выніку якіх даводзілася выплачваць цяжкую даніну. Так па дагаворы 1470 года Гранада абавязалася плаціць Кастыліі штогод па 20 тыс. залатых дублонаў. У гарадах эмірата абвастралася міжусобіца арыстакратычных груповак, якая насіла бязлітасны характар. Акрамя міжусобіц палітыка-эканамічнага характару, узмацніліся і міжэтнічныя звады сярод народаў, якія складалі яго насельніцтва. Паводле даследаванняў колькасць насельніцтва эмірата Гранада ў XV стагоддзі складала каля 5 млн. — значная колькасць для такой невялікай горнай тэрыторыі. Пераважную большасць тых, каго іспанцы звалі маўрамі, складалі берберы — прадстаўнікі аднаго з афрыканскіх плямёнаў, заваяваных арабамі. Нашчадкі заваёўнікаў і прадстаўнікі дынастый — арабы — залежалі ад наймітаў-бербераў як турэцкія султаны ад сваіх разнамасных янычараў.

Захоўваліся групы рамана- і арабамоўных хрысціян, шматлікія яўрэйскія абшчыны (хоць шматлікія яўрэі эмігравалі на поўнач пасля Гранадскага пагрому 1066 года, учыненага іберыйскімі мусульманамі). Значную частку насельніцтва Гранады складалі ваеннапалонныя — хрысціяне-рабы (у тым ліку сакаліба). У гэтым нацыянальным кангламераце арабы ўяўлялі як бы асобую, вышэйшую касту — феадальную знаць. Але берберы, якія складалі войска шматлікія і былі варожа настроены да верхавіны ўлады, увесь час падрывалі сілу арыстакратыі сваімі інтрыгамі, партыйнай барацьбой, змовамі і паўстаннямі. У дынастычнай барацьбе прымалі дзейны ўдзел арагонскія і кастыльскія каралі, падтрымліваючы тую ці іншую групоўку. Сітуацыя час ад часу пагаршалася масавым прытокам бежанцаў мусульман з іншых рэгіёнаў Іспаніі, прыгранічнымі сутычкамі з іспанцамі.

Гістарычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

У канцы ХV стагоддзя эмірат ахоплівае крызіс — у казне хранічна не хапае сродкаў, назіраецца недахоп харча, насельніцтва галадае, гарадскія будынкі пусцеюць і развальваюцца. Гранада 1492 года нагадвае Канстанцінопаль у роспачы 1453 года. Усё гэта ў сукупнасці з паказанымі заганамі сацыяльнай арганізацыі, гуманітарным крызісам і са знешнім палітычным становішчам Гранады хутка прывяло эмірат да канчатковага паражэння. Іспанія святкуе трыумф. Характэрна, што ў гэтым жа годзе іспанец Калумб адкрывае Амерыку. Акрамя таго, шматлікія выдатныя хрысціянскія дзеячы эпохі ўспрынялі падзенне мусульманскай Гранады як годную кампенсацыю за падзенне хрысціянскага Канстанцінопаля пад націскам турак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Плошча эмірата ў 1492 годзе.
  2. Гренада, королевство мавров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]