Гуга дэ Фрыз
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гуго Дэ Фрыз | |
| нідэрл.: Hugo de Vries | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Сістэматык жывой прыроды | |||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «de Vries».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
|||
Гуга дэ ФРЫЗ (нідэрл.: Hugo de Vries; 16 лютага 1848, г. Харлем, Нідэрланды — 21 мая 1935) — нідэрландскі батанік, адзін з заснавальнікаў вучэння пра зменлівасць і эвалюцыю. Замежны ганаровы член АН СССР (1932).
Скончыў універсітэт у г. Лейдэн (1870). У 1878—1918 прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта і дырэктар батанічнага сада. Навуковыя працы па распрацоўцы мутацыйнай тэорыі. Прапанаваў тэрмін «мутацыя», ажыццявіў эксперыментальнае вывучэнне эвалюцыйнага працэсу. Распрацаваў метад вызначэння асматычнага ціску ў раслін і вучэнне пра ізатанічныя каэфіцыенты (1877). Паўторна, незалежна ад нямецкага батаніка К. Э. Корэнса і аўстрыйскага генетыка Э. Чэрмак-Зайзанега адкрыў законы Мендэля (1900).
[правіць] Сачыненні
- The Mutation Theory (нямецкае выданне, 1900—1903), (англійскае выданне, 1910—1911).
- Species and Varieties: Their Origin by Mutation. — 1905.
- Plant Breeding — 1907 (нямецкі пераклад, 1908).
- Intracellular Pangenesis. — Чыкага, 1910.
[правіць] Літаратура
- Lehmann Е. Die Theorien der Oenotheraforschung. — Jena, 1922.
- Hugo de Vries. — Stuttg., 1929.
- Stomps Th. J. Funfundzwanzig Jahre der Mutationstheorie. — Jena, 1931.
| Гэта пачатак артыкулу пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Катэгорыі:
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Харлеме
- Памерлі 21 мая
- Памерлі ў 1935 годзе
- Аўтары батанічных таксонаў
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Постаці батанікі
- Постаці нідэрландскай батанікі
- Постаці нідэрландскай генетыкі
- Узнагароджаныя медалем Лінея
- Узнагароджаныя медалем Дарвіна
- Выкладчыкі Амстэрдамскага ўніверсітэта