Густаў Гусак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Густаў Гусак
Gustáv Husák
280x300pxpx
сцяг
9-ы Прэзідэнт Чэхаславакіі
29 мая 1975 — 10 снежня 1989
Папярэднік: Людвік Свобада
Пераемнік: Вацлаў Гавел
сцяг
5-ы Генеральны сакратар ЦК КПЧ
1971 — 17 снежня 1987
Папярэднік: пасада адноўлена
Пераемнік: Мілаш Якеш
сцяг
3-і Першы сакратар ЦК КПЧ
17 красавіка 1969 — 1971
Папярэднік: Аляксандр Дубчак
Пераемнік: пасада скасавана
 
Адукацыя: Браціслаўскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 10 студзеня 1913({{padleft:1913|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:10|2|0}})
Дубраўка, Аўстра-Венгрыя
Смерць: 18 лістапада 1991({{padleft:1991|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (78 гады)
Браціслава, Чэхаславакія
 
Узнагароды:

ЧССР:

Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Шаблон:Ордэн Пераможнага лютага

СССР:

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Іншыя краіны:

Ордэн «Перамога сацыялізму»
Хонекер, Гусак, Ульбрыхт

Густаў Гусак (славацк.: Gustáv Husák, 10 студзеня 1913, Дубраўка — 18 лістапада 1991, Браціслава) — апошні прэзідэнт сацыялістычнай Чэхаславакіі, славак па нацыянальнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Густаў Гусак нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 16 гадоў стаў сябрам арганізацыі камуністычнай моладзі, калі вучыўся ў гімназіі ў Браціславе. У 1933 годзе, будучы студэнтам-юрыстам, стаў сябрам Кампартыі Чэхаславакіі. У 1938 годзе ажаніўся з актрысай Магдай Лаквенцавай. Падчас Другой сусветнай вайны выступаў супраць марыянеткавай славацкай фашысцкай дзяржавы, чатыры разы арыштоўваўся. Смутным фактам у яго біяграфіі ў гэты час з'яўляецца яго цеснае сяброўства з лідарам славацкіх фашыстаў Аляксандрам Махам і іх сумесная паездка ў акупаваны СССР у Катынь. Гусак пасля сцвярджаў, што Мах прымусіў яго паехаць пры дапамозе пагроз. Падчас антыфашысцкага Славацкага народнага паўстання быў намеснікам старшыні Славацкай Народнай Рады, якая каардынавала паўстанне. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар'еру, але ў 1950 годзе быў абвінавачаны ў «буржуазным нацыяналізме» і ў лютым 1951 года арыштаваны. У 1954 годзе быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, на працэсе не прызнаў віну. Пакаранне адбываў разам з Аляксандрам Махам і іншымі былымі сябрамі фашысцкага ўрада Славакіі. У 1960 годзе прэзідэнт Новатны амнісціраваў Гусака, а ў 1963 годзе поўнасцю рэабілітаваў.

У 1960-х — адзін з маладых рэфарматараў Кампартыі ЧССР, гарачы прыхільнік Дубчака, выступаў супраць умяшання СССР у справы Чэхаславакіі. На маскоўскіх перамовах у жніўні 1968 года Гусак «прагматычна» змяніў курс і стаў прыхільнікам Брэжнева.

У 1969 годзе становіцца Першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, у 1971 становіцца Генеральным сакратаром. Курс Гусака атрымаў назву «нармалізацыі», гэта значыць ліквідацыі наступстваў палітычных рэформ, зробленых падчас Пражскай вясны, што кампенсавалася эканамічнымі стымуламі. У кіраўніцтве КПЧ наступіў застой — склад ЦК і Палітбюро амаль не змяніўся з 1971 па 1989 год. У 1975 годзе стаў прэзідэнтам ЧССР.

У 1987 годзе сышоў у адстаўку з пасады Генеральнага сакратара ЦК КПЧ (яго змяніў Мілаш Якеш), аднак захаваў пасаду прэзідэнта ЧССР. Пасля аксамітнай рэвалюцыі 1989 года Гусак даручыў Марыяну Чалфе скласці «Урад народнай згоды» і сышоў у адстаўку. Новым прэзідэнтам быў абраны дысідэнт Вацлаў Гавел.

Узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Чэхаславакіі і іншых сацыялістычных дзяржаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Hero of the Soviet Union medal.png  Густаў Гусак на сайце «Героі краіны»

Папярэднік:
Людвік Свобада
Прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі
19751989
Пераемнік:
Вацлаў Гавел
Папярэднік:
Аляксандр Дубчак
Генеральны сакратар ЦК КПЧ
19691987
Пераемнік:
Мілаш Якеш

Шаблон:Катынскі растрэл