Джуліян Асанж
| Джуліян Асанж Julian Assange |
|
| Джуліян Асанж у Нарвегіі ў 2010 г. | |
| Дата нараджэння: | 3 ліпеня 1971 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Таўнсвіл, Квінслэнд, Аўстралія |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | журналіст |
| Маці: | Клер (Крысцін) |
| Узнагароды і прэміі: |
Amnesty International UK Media Awards 2009, Sam Adams Award 2010 |
| Сайт: | WikiLeaks.ch |
Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[1].
14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[2].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з'явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[3]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[4].
Зноскі
- ↑ Джуліян Асанж арыштаваны WKNews
- ↑ Джуліян Асанж вызвалены пад заклад WKNews
- ↑ Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з пасольства Радыё Свабода 20.06.2012
- ↑ Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліян Асанж- [1] — «Underground», на англійскім.
| Гэта пачатак артыкула пра журналістаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |