WikiLeaks

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
WikiLeaks
Wikileaks logo.svg
URL:

wikileaks.org

Камерцыйны:

Няма

Тып сайта:

Сховішча дакументаў

Мова(ы):

англійская; даступныя пераклады асобных дэпеш

Уладальнік:

The Sunshine Press[1]

Аўтар:

Джуліян Асанж

Пачатак працы:

4 кастрычніка 2006[2]

Цяперашні стан:

Актыўны

WikiLeaks (ад англ. Wiki і leak — «ўцечка») — міжнародны сацыяльны сеткавы праект, заснаваны на дапрацаваным вікі-рухавіку, у якім была ўведзена магчымасць ананімнага рэдагавання артыкулаў з выкарыстаннем тэхналогій MediaWiki, Freenet, Tor і PGP.

Мэтай праекта аб'яўлена «публікацыя і аналіз дакументаў, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі». Для навігацыі магчыма выкарыстоўваць бяспечны доступ па пратаколу HTTPS. Нягледзячы на ​​сваю назву, Wikileaks не з'яўляецца вікі-сайтам: чытачы, якія не валодаюць адпаведным дазволам, не могуць рэдагаваць яго змест. Але стаць ананімнай крыніцай інфармацыі можа любы, хто ёй валодае і дашле ў «рэдакцыю».

WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазней скарысталася традыцыйнай мадэллю апублікавання, якая болей не дазваляе рэдагаваць або каментаваць тэксты. Пасля таго, як сайт быў падвергнуты адлеглым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 2011 года «Вікілікс» размясціў у Сеціве ліст амерыканскага пасла ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 года, у якім адзначалася, што «пасля візіту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указанні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў долараў»[3]. У лісце пасла ад 16 чэрвеня 2006 года чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[4]. У лісце з пасольства ў Маскве (Расія) ад 27 сакавіка 2009 года згадвалася, што ў 2008 годзе 15 % беларускіх студэнтаў не вярнуліся з летняй працы ў ЗША[5].

Зноскі

  1. Wikileaks:About. WikiLeaks. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2008. Праверана 3 чэрвеня 2009.
  2. Whois Search Results: wikileaks.org. GoDaddy.com. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 10 снежня 2010.
  3. Андрэй Елісееў ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграм Wikileaks (Частка 1) — Рэпартажы. — Еўрапейскае радыё для Беларусі, 8 верасня 2011.
  4. Антон Тарас WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. долараў ЗША — БелаПАН, 18 снежня 2010.
  5. Алесь Безухер Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца з летняй працы ў ЗША — Generation.by, 8 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:WikiLeaks