Дзявочае (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзявочае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,6 м
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,51 км²
Аб’ём 0,00358 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,93 км
Найбольшая глыбіня 17,5 м
Сярэдняя глыбіня 7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,26 ‰
Празрыстасць да 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,15 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дзявочае (Беларусь)
Дзявочае
Дзявочае
Дзявочае (Віцебская вобласць)
Дзявочае
Дзявочае
Map

Дзяво́чае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 18 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля аграгарадка Камень і вёскі Чаросава.

Плошча паверхні возера складае 0,51 км². Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,93 км. Найбольшая глыбіня 17,5 м, сярэдняя каля 7 м. Аб’ём вады 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 4,15 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 11—20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія возера звілістая, утварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 28 % плошчы [1]. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2—3 м) і глей.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. Упадае ручай, выцякае ручай у возера Чаросава.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Уласаў Б. П. Дзявочае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.