Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці
Дата заснавання / стварэння 1919
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Вуліца Вуліца Калініна
Адрас вул. Калініна, 22, 210015, г. Віцебск, Беларусь
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (Беларусь)
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці — архіў, размешчаны ў Віцебску. Размешчаны па вуліцы Калініна, 22. Дырэктар Таццяна Міхайлаўна Свістунова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе ўтворана Віцебскае губернскае архіўнае ўпраўленне (Віцебскі губархіў)[1].

7 сакавіка 1922 г. пераўтворана ў Віцебскі губернскі аддзел Цэнтральнага архіва РСФСР, а 30 лістапада ў Віцебскае губернскае архіўнае бюро[1].

12 верасня 1924 г. перайменавана ў Віцебскі акруговы аддзел (Віцебскі акруговы архіў або акрархіў) Цэнтральнага архіва БССР[1].

8 снежня 1927 г. утвораны Віцебскі гістарычны архіў. 1 кастрычніка 1929 г. архіў рэарганізаваны ў Віцебскае аддзяленне ЦАУ БССР. 21 лютага 1933 г. аддзяленне перайменавана ў Паўночна-Беларускае аддзяленне ЦАУ БССР[1].

1 красавіка 1936 г. Паўночна-Беларускае аддзяленне ЦАУ БССР было рэарганізавана ў Віцебскае аддзяленне цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР. 5 ліпеня 1938 г. аддзяленне пераўтворана ў Віцебскі абласны дзяржаўны архіў. З 1939 года Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. У маі 1992 г. Дзяржаўнаму архіву Віцебскай вобласці перададзены дакументы партыйнага архіва Віцебскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У архіве захоўваецца 2 332 фонды, 1 366 539 адзінак захоўвання. Фонды архіва ахопліваюць храналагічны перыяд з 1917 г. па цяперашні час, а таксама асобныя дакументы XIX ст., а тэрытарыяльная - колішнюю Віцебскую губерню, скасаваныя Езярышчанскі, Мехаўскі, Сіроцінскі, Суражскі, Ульскі раёны, горад Віцебск, Бешанковіцкі, Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Чашніцкі, Шумілінскі раёны Віцебскай вобласці[2].

Зноскі

  1. а б в г д Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Характарыстыка фондаў . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.