Дом Пераца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
даходны дом
Дом Пераца
53°53′36,40″ пн. ш. 27°32′31,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектычны кірунак
Дата пабудовы 1899 год
Вядомыя жыхары Нічыпар Лукіч Аксючыц
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000222шыфр 713Г000222
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Пе́раца — колішні даходны дом у Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Савецкая, 2. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы.Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом Пераца

Стары адрас — вуліца Захар'еўская, 4; у 1896—1912 гадах — 6—8. Не пазней чым з 1895 года ўласнік участка — фабрыкант Перац Хаім Мееравіч. Двухпавярховы мураваны дом пабудаваны у 1899 годзе з прыбудовай (калідорам) і склепам[2].

Фабрыка абутку «Орел» Пераца месцілася ў 3-павярховым мураваным доме (1910) па гэтым жа адрасе, які размяшчаўся ў двары дома № 2 па сённяшняй вуліцы Савецкай і дома № 3 па вуліцы Бабруйскай. У 1-павярховай адрыне з 1897 года месцілася мазаічная фабрыка Пераца, адрына месцілася ў тым жа двары[3].

У 1902—1912 гадах ў доме месцілася аптэка, хіміка-бактэрыялагічны кабінет і лабараторыя правізара Каварскага А. В. (у 1913—1917 — Шмуйловіча Г. Б.), у 1915—1917 гадах — кабінет лекара-практыканта гарадскога радзільнага прытулку Ландау Эмануіла Ісакавіча, у 1917 годзе — 713 зводны палявы шпіталь[4].

У 1920 годзе Перацы выехалі за мяжу. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная савецкімі ўладамі[2]. У 1925—1926 гадах у доме месціцца працоўны калектыў Дрэвавугалю, у 1927—1928 гадах — Беларускае аддзяленне Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР[4].

У 1928—1929 гадах у доме сярод іншых жыў беларускі дзяржаўны дзеяч Нічыпар Лукіч Аксючыц[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з 2 бакавымі рызалітамі на дваровым фасадзе. Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Паверхі падзеленыя шырокім прафіляваным поясам. 1-ы паверх дэкараваны глыбокім рустам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, 2-і — пілястрамі па баках, вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і сіметрычна размешчанымі балконамі. Уваходы з боку дваровага фасада. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. У архітэктуры праявіліся рысы эклектыкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]