Дом Шадхана (Музычны завулак, 1)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Шадхана
53°54′17″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Шадхана — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе Музычны завулак, 1, на рагу з вуліцай Герцэна. Складае адзіны комплекс з дамамі № 2 і № 2а вуліцай Герцэна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фасад дома
План мясцовасці. XIX ст.
Планы паверхаў дома

У сярэдзіне XIX ст. ўладальнікам сучаснага дома № 2 быў тытулярны саветнік Уладзіслаў Арцімовіч. У 1864 годзе Арцімовічы прадалі ўсю сваю нерухомую маёмасць разам з зямельным пляцам купцу Зельману Лур’е, які валодаў гэтым пляцам з забудовай да канца XIX стагоддзя[1].

З 1922 па 1935 гады ў доме № 2 жыў сцэнограф, народны мастак Беларусі Аскар Пятровіч Марыкс[1].

У пачатку XX стагоддзя ўладальнікам гэтых будынкаў стаў купец 2-й гільдыі Міхель Шадхан[1].

Адначасова купец Шадхан набыў і суседні невялікі пляц з усімі пабудовамі, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя належаў дваранцы Адэлаідзе Шаблоўскай. Яна мела невялікі аднапавярховы драўляны дом, які выходзіў на вуліцу Бернардзінскую[1].

Такім чынам, Шадхан аб’яднаў два вялікіх зямельных пляца, планіровачная структура якіх сфарміравалася яшчэ ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў[1].

Двор

У новым 3-х павярховым будынку з боку Малой Манастырскай вуліцы было змешчана 3-е Мінскае гарадское жаночае 4-х класнае вучылішча. Астатнія будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё. Акрамя таго, у іншых будынках Шадхана знаходзіліся бакалейная лаўка, пральня, сталярныя майстэрні, склад гатовай мэблі, якая была выраблена на продаж[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]