Елка еўрапейская
| Елка еўрапейская | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||||
| Від: |
Елка еўрапейская |
||||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||||
| ' | |||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
ЕЛКА ЕЎРАПЕЙСКАЯ, звычайная (Picea abies), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.
Вышыня дрэў 30-35 м, дыяметр да 100—120 см. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная. Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя.
Ценевынослівае дрэва. Жыве да 300 гадоў і больш.
На Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы. На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай. Цвіце елка ў маі-чэрвені, шышкі выспяваюць восенню.
Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.