Жан Піяжэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Jean Piaget.jpg

Жан Піяжэ (фр. Jean William Fritz Piaget; 9 жніўня 1896, Нёўшатэль, Швейцарыя - 16 верасня 1980, Жэнева, Швейцарыя) — швейцарскі псіхолаг і філосаф, вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі (іншая назва - генетычная эпістэмалогія).

Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха,Парыжа. У 1926—54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955).

Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы узаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутраныя структуры разумовай дзейнасці у ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Піяжэ // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.