Зборная Аўстрыі па футболу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Зборная Аўстрыі па футболу
Лагатып
Мянушкі Das Team (Каманда)
Канфедэрацыя УЕФА
Федэрацыя Аўстрыйскі футбольны саюз
Гал. трэнер Сцяг Швейцарыі Марсель Колер
Капітан Марк Янка
Найбольшая
кол-ць гульняў
Андрэас Херцпг (103)
Лепшы
бамбардзір
Тоні Польстэр (44)
Хат. стадыён Эрнст Хапель
Рэйтынг ФІФА 72
Код ФІФА AUT
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыя 5 — 0 Венгрыя Flag of Hungary (1867-1918).svg
(Вена, Аўстрыя; 12 кастрычніка, 1902)
Самая буйная перамога
Аўстрыя Аўстрыя 9 - 0 Мальта Мальта
(Зальцбург, Аўстрыя; 30 красавіка, 1977)
Самая буйная параза
Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыя 1 - 11 Англія Сцяг Англіі Англія
(Вена, Аўстрыя; 8 чэрвеня, 1908)
Чэмпіянат свету
Удзел 7 (Упершыню 1934)
Дасягненні 3-е месца, 1954
Чэмпіянат Еўропы
Удзел 1 (Упершыню 2008)
Дасягненні 1-ы раўнд, 2008
Спартыўныя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Серабро Берлін 1936
Чэмпіянаты свету
Бронза Швейцарыя 1954

Зборная Аўстрыі па футболу (ням.: Österreichische Fußballnationalmannschaft) — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Аўстрыю ў міжнародных матчах па футболу. Кіруецца Футбольнай асацыяцыяй Аўстрыі.

Са студзеня 2006 па чэрвень 2008 года пасаду яе галоўнага трэнера займаў Іозеф Хікерсбергер. Свае хатнія матчы каманда па большай частцы праводзіць на венскім стадыёне «Эрнст Хапель».

Свой першы міжнародны матч зборная Аўстрыі згуляла ў 1902 годзе супраць зборнай Венгрыі, у якім атрымала перамогу з лікам 5:0. Першы перыяд гучнай славы ў гісторыі зборнай прыйшоўся на 1930-я гады, калі яна гуляла пад кіраўніцтвам Хуга Майсля, гэты перыяд пачаўся 16 мая 1931 года з перамогі над зборнай Шатландыі, для якой гэты матч стаў першай паразай за межамі Брытанскіх астравоў. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, аўстрыйская каманда была расфарміравана, а некаторыя яе гульцы ўвайшлі ў склад зборнай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны зборная Аўстрыі зноў пачала дэманстраваць поспехі, якія дасягнулі кульмінацыі на чэмпіянаце свету 1954 года, дзе Аўстрыя заняла трэцяе месца, аднак пасля гэтага пачаўся працяглы перыяд заняпаду. Наступны паспяховы ўсплёск у гісторыі зборнай прыйшоўся на чэмпіянат свету 1978 года, дзе яна ў другім групавым турніры абыграла дзеючых чэмпіёнаў свету - каманду ФРГ, аднак гэты поспех працягу не меў. У апошні раз зборная Аўстрыі прабівалася ў фінальны турнір міжнародных спаборніцтваў на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі, дзе не здолела прайсці далей групавога турніру.

У 2008 годзе Аўстрыя (разам са Швейцарыяй) з'яўлялася адной з краін-арганізатараў фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы, куды зборныя-гаспадары трапляюць аўтаматычна без праходжання кваліфікацыі. Аднак на сваім хатнім турніры зборная Аўстрыі, як і зборная Швейцарыі, не змагла пераадолець групавы этап.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]