Зборная Мексікі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зборная Мексікі па футболу)
 Мексіка
ісп.: Selección de fútbol de México
Мянушкі Трохкаляровыя (фр.: El Tricolor)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола Мексікі
Галоўны трэнер
Капітан Гільерма Ачоа[d]
Найбольшая колькасць гульняў Андрэс Гуардада (179)
Найлепшы бамбардзір Хаўер Эрнандэс (52)
Хатні стадыён Ацтэка
Код ФІФА MEX
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 15 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 4 (люты — чэрвень 1998, май — чэрвень 2006)
Найніжэйшы 40 (ліпень 2015)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 16 (18 красавіка 2018)
Найвышэйшы 4 (чэрвень 2016)
Найніжэйшы 47 (люты 1979)
Першая гульня
Гватэмала Гватэмала 2:3 Мексіка Мексіка
(Гватэмала, Гватэмала; 1 студзеня 1923)
Самая буйная перамога
Мексіка Мексіка 13:0 Багамы Багамскія Астравы
(Талука, Мексіка; 28 красавіка 1987)
Самае буйное паражэнне
Англія Англія 8:0 Мексіка Мексіка
(Лондан, Англія; 10 мая 1961)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 17 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (1970, 1986)
Чэмпіянат нацый / Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 25 (Упершыню 1963)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1965, 1971, 1977, 1993, 1996, 1998, 2003, 2009, 2011, 2015, 2019, 2023)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 10 (Упершыню 1993)
Найлепшы вынік 2 месца (1993, 2001)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 7 (Упершыню 1995)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1999)

Зборная Мексікі па футболе прадстаўляе Мексіку на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1923 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй футбола Мексікі, якая з’яўляецца адным з 41 члена КАНКАКАФ (Паўночнаамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.

Самая тытулаваная зборная ў КАНКАКАФ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Мексікі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы. Па прычыне таго, што паўночнаамерыканскі кантынент першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мексіканцы, як правіла, лёгка абыгравалі супернікаў і атрымоўвалі пуцёўку на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мексіка з той жа лёгкасцю прайгравала камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х каманда змагла крыху падвысіць узровень гульні.

Мексіканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на развіцці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мексіканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынентаў, удзельнічае ў розных турнірах, такіх як Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі, спрабуючы тым самым павысіць узровень свайго футбола.

Мексіканскі чэмпіянат здаўна з’яўляецца самым высокааплатным у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамерыканскія футбалісты. Мексіканскія ж гульцы рэдка пакідаюць межы сваёй краіны і выступаюць як правіла за мексіканскія клубы. Падобная сітуацыя таксама не з’яўляецца плённай для далейшага развіцця мексіканскага футбола. Трэнерамі зборнай часта становяцца замежныя спецыялісты, такія як Бора Мілуцінавіч (Сербія), Рыкарда Лавольпэ (Аргенціна).

Мексіка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца каласальнай папулярнасцю, і Мексіка мае стадыён умяшчальнасцю ў 100 000 чалавек (самы знакаміты — стадыён «Ацтэка» у сталіцы краіны). Чэмпіянаты свету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мексіцы.

Мексіканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозніваюцца высокай тэхнікай валодання мячом. Тыповай для іх манерай з’яўляецца гульня ў кароткі пас.

Акрамя пастаянных выступаў на чэмпіянаце свету, Мексіка з 1993 года пастаянна прымае ўдзел у Кубку Амерыкі, дзе двойчы (у 1993 і 2001) дайшла да фінала. Таксама Мексіка сем разоў прымала ўдзел у Кубку канфедэрацый, у 1999 годзе на сваім полі Мексіка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў Бразіліі з лікам 4:3. У 2012 годзе мексіканская каманда стала чэмпіёнам Алімпіскіх гульняў.

Выступы на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
Уругвай 1930 Групавы раўнд (топ-13) 13-е / 13 3 0 0 3 4 13 Мануэль Росас (2) Мексіка Хуан Луке дэ Серальёнга Запрошаная каманда
Італія 1934 Не прайшла кваліфікацыю 4 3 0 1 14 7
Францыя 1938 Знялася[чс 1]
Бразілія 1950 Групавы раўнд (топ-13) 12-е / 13 3 0 0 3 2 10 Мексіка Актавіа Віяль 4 4 0 0 17 2
Швейцарыя 1954 Групавы раўнд (топ-16) 13-е / 16 2 0 0 2 2 8 Іспанія Антоніа Лопес Эранс 4 4 0 0 19 1
Швецыя 1958 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 1 2 1 8 Хаймэ Бельмонтэ (1) Іспанія Антоніа Лопес Эранс 6 5 1 0 21 3
Чылі 1962 Групавы раўнд (топ-16) 11-е / 16 3 1 0 2 3 4 Мексіка Ігнасіа Трэльес 8 4 3 1 18 5
Англія 1966 Групавы раўнд (топ-16) 12-е / 16 3 0 2 1 1 3 Энрыке Борха (1) Мексіка Ігнасіа Трэльес 8 6 2 0 20 4
Мексіка 1970 Чвэрцьфінал 6-е / 16 4 2 1 1 6 4 Хаўер Вальдывія (2) Мексіка Рауль Кардэнас Гаспадыня турніру
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1974 Не прайшла кваліфікацыю 9 6 2 1 18 8
Аргенціна 1978 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 0 3 2 12 Мексіка Хасэ Антоніа Рока 9 6 2 1 23 6
Іспанія 1982 Не прайшла кваліфікацыю 9 2 5 2 14 8
Мексіка 1986 Чвэрцьфінал 6-е / 24 5 3 2 0 6 2 Фернанда Кірартэ (2) Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Бора Мілуцінавіч Гаспадыня турніру
Італія 1990 Адхілена[чс 2]
Злучаныя Штаты Амерыкі 1994 1/8 фіналу 13-е / 24 4 1 2 1 4 4 Луіс Гарсія (2) Мексіка Мігель Мехія Барон 12 9 1 2 38 8
Францыя 1998 1/8 фіналу 13-е / 32 4 1 2 1 8 7 Луіс Эрнандэс (4) Мексіка Мануэль Лапуэнтэ 16 8 6 2 37 13
Паўднёвая Карэя Японія 2002 1/8 фіналу 11-е / 32 4 2 1 1 4 4 Харэд Бархеці (2) Мексіка Хаўер Агірэ 16 9 3 4 33 11
Германія 2006 1/8 фіналу 15-е / 32 4 1 1 2 5 5 Амар Брава (2) Аргенціна Рыкарда Ла Вольпэ 18 15 1 2 67 10
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 2010 1/8 фіналу 14-е / 32 4 1 1 2 4 5 Хаўер Эрнандэс (2) Мексіка Хаўер Агірэ 18 11 2 5 36 18
Бразілія 2014 1/8 фіналу 10-е / 32 4 2 1 1 5 3 Мексіка Мігель Эрэра 18 10 5 3 31 14
Расія 2018 1/8 фіналу 12-е / 32 4 2 0 2 3 6 Калумбія Хуан Карлас Асорыа 16 11 4 1 29 8
Катар 2022 Групавы раўнд (топ-16) 22-е / 32 3 1 1 1 2 3 Аргенціна Херарда Марціна 14 8 4 2 17 8
Злучаныя Штаты Амерыкі Канада Мексіка 2026
Усяго Чвэрцьфінал (2) 17/22 60 17 15 28 62 101 189 121 41 27 453 126
  1. Зборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату.
  2. У 1988 годзе зборная была адхілена ад усіх выступаў на турнірах ФІФА ў сувязі са скандалам «Los cachirules», калі моладзевая зборная парушыла ўзроставы рэгламент на чэмпіянаце свету да 20 гадоў.

Чэмпіянат Нацый і Залаты кубак КАНКАКАФ[правіць | правіць зыходнік]

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Сальвадор 1963 Групавы раўнд (топ-9) 7-е / 9 3 1 1 1 9 2
Гватэмала 1965 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 4 1 0 13 2
Гандурас 1967 Фінальны раўнд (топ-6) 2-е / 6 5 4 0 1 10 1
Коста-Рыка 1969 Фінальны раўнд (топ-6) 4-е / 6 5 1 2 2 4 5
Трынідад і Табага 1971 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 4 1 0 6 1
Гаіці 1973 Фінальны раўнд (топ-6) 3-е / 6 5 2 2 1 10 5 Актавіа Мусінья (4)
Мексіка 1977 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 5 0 0 20 5 Віктор Рангель (6)
Гандурас 1981 Фінальны раўнд (топ-6) 3-е / 6 5 1 3 1 6 3 Уга Санчэс (3)
1985
1989
Злучаныя Штаты Амерыкі 1991 Паўфінал 3-е / 8 5 3 1 1 10 5 Бенхамін Галінда (4) Мексіка Мануэль Лапуэнтэ
Злучаныя Штаты Амерыкі Мексіка 1993 Фінал 1-е / 8 5 4 1 0 28 2 Альвес Загэ (11) Мексіка Мігель Мехія Барон
Злучаныя Штаты Амерыкі 1996 Фінал 1-е / 9 4 4 0 0 9 0 Луіс Гарсія Пастыга (3) Саюзная Рэспубліка Югаславія Бора Мілуцінавіч
Злучаныя Штаты Амерыкі 1998 Фінал 1-е / 10 4 4 0 0 8 2 Луіс Эрнандэс (4) Мексіка Мануэль Лапуэнтэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2000 Чвэрцьфінал 7-е / 12 3 1 1 1 6 3 Мексіка Мануэль Лапуэнтэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2002 Чвэрцьфінал 5-е / 12 3 2 1 0 4 1 Мексіка Хаўер Агірэ
Злучаныя Штаты Амерыкі Мексіка 2003 Фінал 1-е / 12 5 4 1 0 9 0 Харэд Бархеці (3) Аргенціна Рыкарда Ла Вольпэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2005 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 0 2 7 4 Харэд Бархеці (2) Аргенціна Рыкарда Ла Вольпэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2007 Фінал 2-е / 12 6 4 0 2 7 5 Харэд Бархеці (2) Мексіка Уга Санчэс
Злучаныя Штаты Амерыкі 2009 Фінал 1-е / 12 6 5 1 0 15 2 Міхель Саба (4) Мексіка Хаўер Агірэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2011 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 22 4 Хаўер Эрнандэс (7) Мексіка Хасэ Мануэль дэ ла Торэ
Злучаныя Штаты Амерыкі 2013 Паўфінал 3-е / 12 5 3 0 2 8 5 Марка Фабіян (3) Мексіка Хасэ Мануэль дэ ла Торэ
Злучаныя Штаты Амерыкі Канада 2015 Фінал 1-е / 12 6 4 2 0 16 6 Андрэс Гуардада (6) Мексіка Мігель Эрэра
Злучаныя Штаты Амерыкі 2017 Паўфінал 3-е / 12 5 3 1 1 6 2 Калумбія Луіс Пампілья Паэс
Злучаныя Штаты Амерыкі Коста-Рыка Ямайка 2019 Фінал 1-е / 16 6 5 1 0 16 4 Рауль Хіменес (5) Аргенціна Херарда Марціна
Злучаныя Штаты Амерыкі 2021 Фінал 2-е / 16 6 4 1 1 9 2 Аргенціна Херарда Марціна
Канада Злучаныя Штаты Амерыкі 2023 Фінал 1-е / 16 6 5 0 1 13 2 Мексіка Хаймэ Ласана
Усяго Перамога (12) 25/27 123 85 21 17 271 73

Кубак Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Эквадор 1993 Фінал 2-е / 12 6 2 2 2 8 7 Мексіка Мігель Мехія Барон
Уругвай 1995 Чвэрцьфінал 7-е / 12 4 1 2 1 5 4 Луіс Гарсія Пастыга (4) Мексіка Мігель Мехія Барон
Балівія 1997 Паўфінал 3-е / 12 6 2 2 2 8 9 Луіс Эрнандэс (6) Саюзная Рэспубліка Югаславія Бора Мілуцінавіч
Парагвай 1999 Паўфінал 3-е / 12 6 3 1 2 10 9 Луіс Эрнандэс (3) Мексіка Мануэль Лапуэнтэ
Калумбія 2001 Фінал 2-е / 12 6 3 1 2 7 5 Харэд Бархеці (2) Мексіка Хаўер Агірэ
Перу 2004 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 1 1 5 7 Аргенціна Рыкарда Ла Вольпэ
Венесуэла 2007 Паўфінал 3-е / 12 6 4 1 1 13 5 Неры Кастылья (4) Мексіка Уга Санчэс
Аргенціна 2011 Групавы раўнд (топ-12) 12-е / 12 3 0 0 3 1 4 Нестар Араўха (1) Мексіка Луіс Фернанда Тэна
Чылі 2015 Групавы раўнд (топ-12) 11-е / 12 3 0 2 1 4 5 Мексіка Мігель Эрэра
Злучаныя Штаты Амерыкі 2016 Чвэрцьфінал 7-е / 12 4 2 1 1 6 9 Калумбія Хуан Карлас Асорыа
Бразілія 2019 Не запрошана
Бразілія 2021 Не запрошана
Усяго Фінал (2) 10/10 48 19 13 16 67 64