Казлабарод украінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казлабарод украінскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon ucrainicus Artemczuk, 1937

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1428973
EOL  6249370
IPNI  256166-1
TPL  gcc-19675

Казлабаро́д украінскі[3][4] (Tragopogon ucrainicus) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая травяністая расліна 30—100 см даўжынёй. Расліны густа-шэра-лямцавыя. Сцяблы адзінкавыя, часта ад асновы пірамідальна-галінастыя. Прыкаранёвае лісце вузкае ад сцябловага, лінейнага; верхняе і сярэдняе сцябловае лісце паступова завостранае і часта на верхавінах закручанае ў спіраль. Лісточкі абгорткі (ля асновы суквецця) ланцэтныя, 3,5—5 мм шырынёй, тонка завостраныя, у ліку 7 (8), карацей кветак, радзей роўныя ім. Кветкі жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны[5][6]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[7].

Ва Украіне від расце на рачных пясках — на Палессі, у лесастэпе і паўночнай частцы стэпу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. Козлобородник украинский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]