Канатная дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінгапурская лінная дарога над марскім пралівам

Канатная дарога — від пазавулічнага транспарту для перамяшчэння пасажыраў і грузаў, у якім для перамяшчэння вагонаў, ваганетак, кабін або крэслаў служыць цягавы або апорна-цягавы канат (трос), працягнуты паміж апорамі такім чынам, што вагоны (кабіны-гандолы, крэслы, ваганеткі) не дакранаюцца да зямлі[1].

У вузкім сэнсе пад канатнымі дарогамі разумеюцца трасы пазавулічнага ці нават пазагарадскога транспарту, працягнутыя ў паветры, тады як у шырэйшым сэнсе да канатных дарог адносяцца і іншыя транспартныя сістэмы на тросавай цязе. Апошнія могуць быць унутрыгарадскімі — як пазавулічнымі (фунікулер), так і вулічнымі (канатны трамвай).

Правазная здольнасць пасажырскай канатнай дарогі можа дасягаць 2.000 чалавек у гадзіну, грузавой канатнай дарогі — да 10.000 тон у гадзіну.

Самая доўгая ў свеце пасажырская маятнікавая дарога (5,7 км) — Тацеўская канатная дарога — знаходзіцца ў Арменіі.

У Беларусі канатныя дарогі (бугельныя і гарналыжныя пад’ёмнікі) размешчаны ў гарналыжных цэнтрах Лагойск і Сілічы, гарналыжным комплексе «Мазыр»[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Канатная дорога Архівавана 3 студзеня 2023. / В. И. Капырина // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017
  2. Горнолыжные курорты Беларуси или где можно покататься на лыжах, коньках, сноуборде, снегоходе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]