Рыкша
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рыкшы ў Японіі (1897)
Рыкша (моцна скажонае дзінрыкіся — яп.: 人力車, дзе першы іерогліф азначае «чалавек», другі - «сіла», трэці - «воз») — від транспарту, найбольш распаўсюджаны ва Усходняй і Паўднёвай Азіі: фурманка (часцей за ўсё двухкалёсная), якую цягне за сабой, узяўшыся за аглоблі, чалавек (таксама завецца рыкшам). Фурманка, як правіла, разлічана на аднаго ці двух чалавек.