Школьны аўтобус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Школьны аўтобус — гэта аўтобус, прызначаны для арганізаванай перавозкі дзяцей да навучальных устаноў, а таксама да месцаў правядзення экскурсій, розных вучэбных і забаўляльных мерапрыемстваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павозкі для цэнтралізаванай дастаўкі дзяцей у школы вядомы з пачатку XIX стагоддзя. Упершыню такія перавозкі былі арганізаваны ў квакерскай школе на паўночным усходзе Лондана[1] Найбольшае распаўсюджваніе школьныя амнібусы (так называемыя «kid hacks») атрымалі ў ЗША, перш усяго ў сельскай мясцовасці.

Са з’яўленнем рухавікоў унутранага згарання пачалі з’яўляцца і першыя школьныя аўтобусы. Спачатку яны не дужа адрозніваліся ад сваіх папярэднікаў: мелі брызентавы верх і лаўкі па баках, уваход і выхад размяшчаўся ззаду. Але з развіццём тэхнікі школьныя аўтобусы ўдасканальваліся, і да 30-х гадоў XX стагоддзя здабылі блізкі да сучаснага воблік.

Патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі