Канстанцін Андрэевіч Вяршынін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Андрэевіч Вяршынін
Дата нараджэння 21 мая (3 чэрвеня) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1973(1973-12-30)[1][2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 1919 — 1973
Званне
Галоўны маршал авіяцыі ВПС СССР
Галоўны маршал авіяцыі ВПС СССР
Камандаваў ВПС
Войскі СПА
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Андрэевіч Вяршынін (3 чэрвеня 1900, в. Боркіна, Вяцкая губерня, Расійская імперыя цяпер Санчурскі раён, Кіраўская вобласць — 30 снежня 1973, Масква, СССР) — савецкі ваеначальнік, Галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі СССР, Галоўны маршал авіяцыі (1959), Герой Савецкага Саюза (1944 г.)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць са старажытнага вяцкага роду Вяршыніных. Нарадзіўся ў вёсцы Боркіна Вяцкай губерні, цяпер Кіраўскай вобласці. Рускі.

Некалькі гадоў, пачынаючы з 1915 г. у якасці сезоннага рабочага ў складзе брыгады з Вяцкай губерні ў Звянігаўскай затоцы цяслярыў Канстанцін Вяршынін.

У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з 1919[4]. Скончыў Сімбірскія пяхотныя камандныя курсы (1920), Вышэйшую тактычна-стралковую школу каманднага складу РСЧА імя Камінтэрна «Стрэл» (1923), Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя праф. М. Я. Жукоўскага (1932)[3].

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Грамадзянскай вайны. Першая пасада ў РСЧА — чырвонаармеец Сімбірскага пяхотнага запаснога палка, у яго складзе ўдзельнічаў у падаўленні сялянскага паўстання ў Варонежскай губерні. Пасля заканчэння курсаў (1920) — камандзір стралковай роты ў маршавым пяхотным палку ў горадзе Дарагабужы Смаленскай губерні, змагаўся супраць фарміраванняў Булак-Балаховіча ў прыгранічных з Польшчай губернях[3]. У 1921 полк быў перакінуты ў Тамбоўскую губерню, дзе вёў разлютаваныя ваенныя дзеянні пры падаўленні Тамбоўскага паўстання.

Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Грамадзянскай вайны з 1923 года камандаваў вучэбнай ротай 12-х Чырванасцяжных пяхотных курсаў Прыволжскай ваеннай акругі, з 1928 года — камандзір стралковага батальёна ў Казані. У 1929 годзе паступіў у Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, паспяхова скончыў першы курс, пасля чаго ў 1930 годзе ў загадным парадку пераведзены ў ваенна-паветраныя сілы і накіраваны для працягу навучання ўжо ў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя праф. М. Я. Жукоўскага.

Па заканчэнні акадэміі з 1932 — начальнік тэхнічнага аддзела Навукова-даследчага інстытута ВПС РСЧА, са студзеня 1933 года — начальнік аператыўнага аддзялення штаба авіяцыйнай брыгады, з 1934 года — камандзір эскадрыллі Вышэйшых лётна-тактычных курсаў РСЧА. Там жа сумесна з курсантамі асвоіў пілатавання бамбавіка, а ў 1935 здаў экстэрнам экзамены на званне ваеннага лётчыка ў Качынскай вышэйшай авіяцыйнай школе лётчыкаў[4]. Са жніўня 1938 года — памочнік па лётнай падрыхтоўцы начальніка Вышэйшых авіяцыйных курсаў удасканалення лётнага складу.

У 1940 годзе, выконваючы тэрміновы загад са Штаба ВПС, загадаў адправіць у Маскву групу з 5 бамбавікоў з экіпажамі з персаналу курсаў. У складаных умовах надвор’я тры самалёты пацярпелі катастрофу на маршруце, меліся чалавечыя ахвяры. Вяршынін быў аддадзены пад суд ваеннага трыбунала акругі, які яго цалкам апраўдаў. Але ў дысцыплінарным парадку палкоўнік Вяршынін быў паніжаны ў званні да падпалкоўніка і пераведзены на пасаду намесніка камандзіра авіяцыйнай дывізіі. Аднак у маі 1941 года быў вернуты на тыя ж Вышэйшыя авіяцыйныя курсы ўдасканалення лётнага складу, прычым на пасаду ў іх начальніка. Адначасова адноўлены ў вайсковым званні.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Вялікую Айчынную вайну палкоўнік Вяршынін сустрэў на пасадзе начальніка тых жа курсаў, вырабіў перабудову іх працы ва ўмовах ваеннага часу. У верасні 1941 года назначаны камандуючым ВПС Паўднёвага фронту. Кіраваў баявымі дзеяннямі ВПС фронту ў Данбаскай абарончай аперацыі ў верасні — лістападзе 1941 года, у Растоўскай абарончай (лістапада 1941) і Растоўскай наступальнай аперацыі ў лістападзе — снежні 1941 года. Асабліва высока былі ацэненыя дзеянні ВПС фронту ў апошняй аперацыі, дзе Вяршынін здолеў дамагчыся засяроджвання сваёй нешматлікай авіяцыі на вырашальным напрамку ў парушэнне дзеючага тады прынцыпу надання ВПС асобным войскам, і забяспечыў хай і часовую, але перавагу ў паветры на кірунку галоўнага ўдару войскаў фронту. У першай палове 1942 года браў удзел у Барвенкаўска-Лазоўскай і Харкаўскай абарончай аперацыях. Генерал-маёр авіяцыі (22.10.1941).

З мая 1942 года — камандуючы 4-й паветранай арміяй (дзейнічала ў паласе Паўднёвага, Паўночна-Каўказскага і Закаўказскага франтоў[3], удзельнічаў у кровапралітных абарончых баях на паўднёвым флангу савецка-германскага фронту летам і восенню 1942 года.

У верасні 1942 — красавіку 1943 — камандуючы ВПС Закаўказскага фронту[3], у якія ўваходзілі 4-я і 5-я паветраныя арміі, а таксама ВПС Чарнаморскага флоту. Добра праявіў сябе ў перыяд абарончага і наступальнага этапу Бітвы за Каўказ. Падчас наступу савецкіх войскаў на Каўказе па ініцыятыве К. А. Вяршыніна былі ўжытыя малахуткасныя, але высокаманеўраныя знішчальнікі І-153 («Чайка»), якія эфектыўна атакавалі суперніка на малых вышынях[4].

У маі 1943 года генерал-маёр авіяцыі К. А. Вяршынін ізноў прызначаны камандуючым 4-й паветранай арміяй, цяпер якая ўваходзіла ў склад Паўночна-Каўказскага фронту. На чале арміі ўдзельнічаў у нябачанай да таго часу па размаху і лютасці паветранай бітве на Кубані ў красавіку — чэрвені 1943 года. Там Вяршынін шырока ўжываў пастаяннае дзяжурства авіянаводчыкаў на пярэднім краі, масіраванае прымяненне сіл у час паветраных баёў (калі раней выключным выпадкам быў паветраны бой у складзе палка, то над Кубанню з савецкага боку часцяком адначасова ўводзіліся ў бой да 5 знішчальных палкоў і больш), шырокі абмен паспяховым баявым вопытам (савецкі ас А. І. Пакрышкін у сваіх мемуарах апісвае вайсковыя канферэнцыі знішчальнікаў, якія правадзіліся асабіста К. А. Вяршыніным, як нечуваную падзею за два папярэднія гады вайны).

Затым 4-я паветраная армія паспяхова дзейнічала ў Наварасійска-Таманскай (верасень-кастрычнік 1943 года), Керчанска-Эльтыгенскай дэсантнай (лістапад-снежань 1943), Крымскай стратэгічнай (красавік-май 1944 г.) наступальных аперацыях. У маі-чэрвені 1944 года армія была перакінутая на цэнтральны ўчастак савецка-германскага фронту, дзе змагалася ў Беларускай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранская, Берлінскай стратэгічных наступальных аперацыях. Генерал- лейтэнант авіяцыі (17.3.1943). Генерал-палкоўнік авіяцыі (23.10.1943), першы з ліку камандуючых паветранымі войскамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якому было прысвоена гэта воінскае званне. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена за воінскае майстэрства і умелае камандаванне войскамі ў Беларускай наступальнай аперацыі 1944 года.

К. А. Вяршынін адрозніваўся глыбокімі ведамі ў галіне аператыўнага мастацтва, пастаяннымі пошукамі новага, творчым падыходам да вырашэння пастаўленых задач. Гэта давала магчымасць ўмела арганізоўваць узаемадзеянне злучэнняў ВПС з сухапутнымі войскамі, аказваць дзейсную дапамогу агульнавайсковым і танкавым войскам.

Пасляваенны час[правіць | правіць зыходнік]

З 1946 года — Галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі — намеснік Міністра абароны СССР[3]. Кіраваў пераўзбраеннем ВПС на рэактыўную тэхніку. Маршал авіяцыі (3 чэрвеня 1946 г.).

У верасні 1949 раптоўна паніжаны ў пасадзе і прызначаны камандуючым войскамі Бакінскай акругі СПА. З 1950 па 1951 — камандуючы 24-й паветранай арміяй ГСВГ. З чэрвеня 1953 па май 1954 гг. — Камандуючы войскамі супрацьпаветранай абароны краіны.

Са студзеня 1957 года — зноў Галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі — намеснік Міністра абароны СССР[3]. Галоўны маршал авіяцыі (8 мая 1959 г.). З сакавіка 1969 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[3][4] .

Член КПСС з 1919 г. Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1952—1956 г. Член ЦК КПСС з 1961 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР II (1946—1950), IV—VII (з 1954) скліканняў[3].

Жыў у Маскве. Памёр пасля цяжкай хваробы 30 снежня 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Вяршыніна на Новадзявочых могілках.

Імя К. А. Вяршыніна носіць вуліца ў Маскве.

На будынку Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У гонар К. А. Вяршыніна таксама названая вуліца ў Валгаградзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Konstantin Andreyevich Vershinin // TracesOfWar
  2. Konstantin A. Werschinin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з Вершинин Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111-112. — 737 с.
  4. а б в г Советская военная энциклопедия. — Т. 2. — С. 116.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Советская военная энциклопедия / под ред. Н. В. Огаркова. — М.: Воениздат, 1979. — Т. 2. — 654 с. — (в 8-ми т). — 105 000 экз.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Киселев А. Н. «Главный маршал авиации К. А. Вершинин». В сб."Полководцы и военачальники Великой Отечественной войны", выпуск 3. М.:Молодая гвардия. 1985. Серия «Жизнь замечательных людей».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Андрэевіч Вяршынін на сайце «Героі краіны»