Канцлер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка · правіць

Канцлер (ням.: Kanzler) — 1) начальнік канцылярыі вялікага князя ВКЛ, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады. Пасада ўведзена ў XV ст. Назначаўся пажыццёва з феадальнай знаці. Дакладваў вялікаму князю і радзе пра дзяржаўныя справы, рэдагаваў статуты і рашэнні рады, замацоўваў афіцыйныя дакументы пячаткай і падпісваў іх, вёў перагаворы з замежнымі дзяржавамі, захоўваў копіі дзяржаўных дакументаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. канцлер ВКЛ — член сената Рэчы Паспалітай, займаўся замежнымі справамі разам з каронным (польскім) канцлерам. Лічыўся другім пасля маршалка міністрам. У якасці жалавання атрымліваў ад караля староства. Займаў іншыя кіруючыя пасады (ваявода, гетман). Фактычна выконваў функцыі міністра унутраных і замежных спраў.

  • 2) галава кіраўніцтва Германіі і Аўстрыі (Бундэсканцлер).
  • 3) у Вялікабрытаніі канцлер казначэйства — міністр фінансаў, лорд-канцлер — старшыня палаты лордаў.
  • 4) у Швейцарыі канцлер Саюза — кіраўнік секратарыята вышэйшых федэральных органау улады і кіравання (Саюзнага сходу і Саюзнай рады).