Тэатр Ла Фенічэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Глядзельная зала тэатра

Ла Фенічэ (італ.: Teatro La Fenice, літар. «Фенікс») — оперны тэатр, які адкрыўся ў Венецыі 16 мая 1792 г. прэм'ерай оперы Паізіела Агрыгенцкія гульні.

У назве адлюстравана тая акалічнасць, што тэатр двойчы падымаўся як фенікс з попелу - першы раз пасля пажару 1774 года і другі пасля судовых баталій. Ізноў пагарэў ў 1837 і 1996, але кожны раз аднаўляўся. Сярод гістарычных прэм'ер, якія адбыліся ў «Ла Фенічэ», - «Рыгалета» і «Травіята» Вердзі, у ХХ ст. - "Прыгоды валацугі" Стравінскага (1951) і "Паварот ключа" Брытэна (1954).

Падчас Першай сусветнай вайны тэатр не працаваў. У 2003 пасля 8-гадовай рэстаўрацыі тэатр зноў адкрыўся "Травіятай".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nicola Mangimi, I teatri di Venezia, Ugo Mursia Editore, Milano 1974 - ISBN 88-425-9398-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 45°26′00″ пн. ш. 12°19′59″ у. д. / 45.433333° пн. ш. 12.333056° у. д. (G) (O) (Я)