Азербайджанскі тэатр оперы і балета
Азербайджанскі тэатр оперы і балета ім. М. P. Ахундава (азерб. Azərbaycan Dövlət Akademik Opera və Balet Teatrı) — оперны тэатр у сталіцы Азербайджана горадзе Баку.
З гісторыі тэатра[правіць]
Арганізаваны 1920 як Азербайджанскі дзяржаўны тэатр, ставіў оперы, аперэты і драмы. 1924 оперная трупа вылучана ў самастойную структуру, у 1930 годзе прысвоена імя азербайджанскага драматурга М. P. Ахундава, 1938 тэатр узнагароджаны ордэнам Леніна.
Будынак тэатра пабудаваны ў 1910-11 гадах, рэканструяваны ў 1938. Глядзельная зала разлічана на 1281 месца. Спектаклі ідуць на рускай і азербайджанскай мовах.
У даваенныя гады сярод нацыянальных спектакляў тэатр паставіў «Лейла і Меджнун» У. Гаджыбекава, «Шах Ісмаіл» Магамаева, «Ашугаў-Гарыб» Узеір Гаджыбекава. На азербайджанскай мове былі пастаўлены таксама оперы «Ануш» Тыграняна (1941), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1943) і «Кармэн» Бізэ (1946). Сярод спектакляў 60-70-х гадоў: оперы – «Вагіф» Мустафаева (1960), «Багадур і Сона» Алескераў (1961), «Мярцвякі» Адыгезалава (1963), «Заручыны ў манастыры» Пракоф'ева (1968); балеты – «Сцежка грому» (1961, Ленінская прэмія, 1967), «Легенда пра каханне» Мелікава (1962), «Цені Кабустана» Ф. Караева (1969) і іншыя.
У 1941 тэатр быў на гастролях у Іране. У сезоне 1969/70 балетная трупа тэатра была ўдзельніцай Сусветнага фестывалю танца ў Парыжы; гастралявала ў Францыі, Люксембургу і Манака. У тэатры працавалі народныя артысты СССР Шэўкет Мамедаў, Тыдала Касімаў.
1956 тэатр атрымаў статус акадэмічнага.
Трупа тэатра[правіць]
У трупе тэатра на 1960 год былі спевакі – народныя артысты СССР: Бюльбюль, Рашыд Бейбутаў, Шэўкет Мамедаў; дырыжор Ніязаў Зульфугар аглы Тагізадэ-Гаджыбекаў. Галоўным рэжысёрам тэатра быў народны артыст Азербайджанскай ССР М. А. Мамедаў.
- Музычная энцыклапедыя. Гал. рэд. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 СТБ. з іл. М.: Савецкая энцыклапедыя, 1973 (руск.)
- Тэатральная энцыклапедыя. Гал. рэд. С. С. Мокульский. Т. 1 - М.: Савецкая энцыклапедыя, А - «Глобус», 1961, 1214 СТБ. з іл., 12 л. іл. (руск.)
- Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. А. М. Прохараў, 3-е выд. Т. 1. А - Ангоб. 1969. 608 стар, іл., 47 л. іл. і карт, 1 отд. л. табл. (руск.)
У Сеціве[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азербайджанскі тэатр оперы і балета- Азербайджанскі тэатр оперы і балета (азерб.)
- Артыкул на сайце belcanto.ru (руск.)
- Azer Rezayev — Opera in Azerbaijan (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра Азербайджан. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра тэатр. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Тэатры оперы і балета | |
|---|---|
| Азербайджан |
|
| Англія |
|
| Аўстралія |
|
| Аўстрыя |
|
| Беларусь |
|
| Бельгія |
|
| Венгрыя |
|
| Германія |
|
| Італія |
|
| Кітай |
|
| Мексіка |
|
| Расія |
|
| Славакія |
|
| Харватыя |
|
| Швейцарыя |
|
| Швецыя |
|