Венская дзяржаўная опера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Венская дзяржаўная опера. 1898 год

Венская дзяржаўная опера (ням.: Wiener Staatsoper, да 1918 года Венская прыдворная опера) — найбуйнейшы оперны тэатр у Аўстрыі, цэнтр музычнай культуры.[1]

Прыдворная опера ў Вене ўзнікла ў сярэдзіне XVII стагоддзя, спектаклі оперы ішлі ў розных тэатрах[1]. У 1863 г. было распачата будаўніцтва спецыяльнага будынка для Венскай оперы па праекце венскіх архітэктараў Аўгуста Сікарда фон Сікардсбурга і Эдуарда ван дэр Нюля; будынак было завершаны да 1869 г. і адкрыўся 25 мая операй Вольфганга Амадэя Моцарта «Дон Жуан».

У гады акупацыі Вены фашыстамі (з 1938 па 1945) тэатр перажываў заняпад. У 1945 годзе пры бамбардзіроўцы Вены будынак тэатра быў разбураны. Адноўлены будынак было толькі ў 1955 годзе[1]. Тады ж было адноўлена традыцыя штогадовых баляў ў Венскай оперы.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На пасадзе дырэктара Венскай дзяржаўнай оперы чаргаваліся музыканты, рэжысёры і, асабліва ў другой палове XX стагоддзя, прафесійныя адміністратары. Сярод выдатных дырыжораў, якія ўзначальвалі оперу, былі Густаў Малер (18971907), Фелікс Вайнгартнер (19081911 і 19351936), Франц Шальк (19191929, прычым да 1924 г. сумесна з Рыхардам Штраўсам), Клеменс Краўс (19291934), Карл Бём (19431945 і 19541956), Герберт фон Караян (19561964), Лорын Маазэль (19821984). У 19911992 гг. дырэктарам оперы быў вядомы спявак Эберхард Вехтэр. З 2002 г. музычным кіраўніком оперы з'яўляецца дырыжор Сэйдзі Адзава.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 4. Брасос — Веш. 1971. 600 стр., илл.; 47 л. илл. и карт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Каардынаты: 48°12′10″ пн. ш. 16°22′06.5″ у. д. / 48.202778° пн. ш. 16.368472° у. д. (G) (O) (Я)