Карл-Маркс-Хоф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл-Маркс-Хоф (2004 год)

Карл-Маркс-Хоф (ням.: Karl-Marx-Hof) — адзін з самых вядомых муніцыпальных жылых дамоў у Вене, размешчаны ў Хайлігенштадце (Heiligenstadt) ў Дзёблінге, 19-м раёне горада.

Дом быў пабудаваны ў 1927—1930 гадах архітэктарам Карлом Энам. Даўжыня Карл-Маркс-Хофа складае 1100 м, так што ён з'яўляецца найдоўжэйшым жылым будынкам у свеце.[1] Карл-Маркс-Хоф працягнуўся на чатыры прыпынкі трамвая.

12—14 лютага 1934 года Карл-Маркс-Хоф быў найважнейшым апорным пунктам лютаўскага паўстання. Ён быў узяты ўрадавымі войскамі на другі дзень баёў з прымяненнем артылерыі.

У 19241930 гадах у Вене, акрамя Карл-Маркс-Хофа, было пабудавана нямала муніцыпальных дамоў, комплексаў і цэлых мікрараёнаў. Сярод іх ёсць і «амаль цёзка па прозвішчу» — Карл-Марк-Хоф (Karl-Mark-Hof), таксама размешчаны ў Дзёблінзе і названы ў гонар венскага муніцыпальнага дзеяча, доктара Карла Марка.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 48°15′10″ пн. ш. 16°21′54″ у. д. / 48.252778° пн. ш. 16.365° у. д. (G) (O) (Я)