Імператарскі склеп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°12′20″ пн. ш. 16°22′11″ у. д. / 48.205556° пн. ш. 16.369722° у. д. (G) (O) (Я)

Упрыгожванне саркафага Карла VI, памёр у 1740 г.: штучны чэрап, увянчаны каронай Імперыі

Імператарскі склеп (ням.: Kaisergruft;таксама склеп Капуцынаў, ням.: Kapuzinergruft) — крыпта венскай Капуцынеркірхэ, дзе спачываюць імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, Аўстрыйскай імперыі і Аўстра-Венгрыі і члены іх сем'яў з дому Габсбургаў.

Першымі пахаванымі ў склепе былі заснавальніца Капуцынеркірхэ імператрыца Ганна і яе муж імператар Маціяс. Яны памерлі адпаведна ў 1618 і 1619 г., а пасля завяршэння будаўніцтва і асвячэння царквы у 1633 годзе іх саркафагі былі перанесеныя ў «Склеп заснавальнікаў». Сэрцы Габсбургаў быў прынята размяшчаць у сярэбраных урнах асобна, у склепе сэрцаў пры Аўгусцінскай царкве, а іх вантробы хавалі ў медных урнах у Герцагскім склепе пад саборам Святога Стэфана.

У склепе Капуцынскай царквы спачываюць 12 імператараў (уключаючы імператара Мексікі Максіміліяна, брата Франца Іосіфа I), 19 імператрыц (уключаючы Марыю-Луізу, другую жонку Напалеона I) і многія іншыя члены роду Габсбургаў (усяго 137 чалавек). Акрамя Габсбургаў, у Імператарскім склепе пахаваная таксама адна дама, якая да дынастыі не належыла — графіня Караліна Фукс-Молард, любімая выхавальніца Марыі Тэрэзіі, якая пажадала пакоіцца з ёй побач; на яе надмагіллі імператрыца загадала напісаць: «На вечную памяць прыхільнага ўдзячнага сэрца аб высакародным выхаванні дабрачыннасці». Акрамя таго, у склепе ёсць 4 урны з забальзаміраванымі сэрцамі нябожчыкаў.

Надмагілле Франца I Стэфана і Марыі Тэрэзіі

Апошняе пахаванне ў склепе Капуцынаў адбылося 12 студзеня 2008 года, калі ў ім быў пахаваны апошні імператар з дому Габсбургаў Карл I, які памёр у 1922 годзе ў выгнанні на Мадэйру, у 2003 годзе прылічаны Каталіцкай царквой да ліку блажэнных.

Імператарскі склеп дзеліцца на 9 меншых скляпоў, а таксама капэлу (Gruftkapelle), дзе спачывае жонка Карла I імператрыца Зіта Бурбон-Пармская, якая перажыла мужа на 67 гадоў, і адзін з іх сыноў, які памёр у 2007 годзе. З мастацкай пункту гледжання цікавыя склеп Карла VI (заснаваны ім у 1720) і склеп Марыі-Тэрэзіі (1758), дэкарыраваны у стылі ракако.

Пры унясенні труны у царкву герольд з працэсіі стукаў у вароты; настаяцель, манах-капуцын, пытаўся па-латыні: «Хто просіць аб ўваходзе ў гэтую пахавальню?»; яму адказвалі (да прыкладу): «Аб ўваходзе ў гэтую пахавальню просіць раб Божы Франц; у зямным жыцці ён быў аўстрыйскім імператарам». Капуцын адказваў: «Такога мы не ведаем!». Другі раз паўтаралася тое ж. На трэці раз адказ герольда быў: «Раб божы Франц, бедны грэшнік!». І дзверы адчыняліся.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]