Карпападобныя
| Карпападобныя | ||||||||||||||
Карась
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Падцарства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Надатрад: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Карпападобныя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Cypriniformes |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Карпападобныя (Cypriniformes) — атрад рыб падкласа прамянёвапёрых.
Выдзяляюцца 3 падатрады: харацынападобныя з 16 сямействамі, гімнотападобныя з 4 сямействамі, карпавідныя з 7 сямействамі. Каля 3 тыс. відаў.
Харацынападобныя (напр., піраньі, прахіподы) — жыхары прэсных субтрапічных і трапічных вод Амерыкі і Афрыкі. Іх характэрная адзнака — тлушчавы плаўнік (як у ласасёвых). Многія віды падатрада разводзяць у акварыумах (капеіны, неоны). Гімнотападобныя жывуць у прэсных водах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. У большасці прадстаўнікоў падатрада цела моцна выцягнутае, сціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць спінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. У многіх відаў ёсць электрычныя органы (электрычны вугор). Карпавідныя жывуць у прэсных вадаёмах Еўразіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды выходзяць у мора. Характэрная іх рыса — зубы размешчаны на ніжніх глоткавых касцях шчэлепнага апарата. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам. На Беларусі 19 родаў, 25 відаў; некаторыя віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі).
Даўжыня ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрыта цыклоіднай луской або голае. Маюць вебераў апарат. Брушныя плаўнікі за груднымі.
Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. Кормяцца беспазваночнымі, воднай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах).
Нераст адбываецца вясной і ў пачатку лета.
Сярод Карпападобных многа прамысловых рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб'екты промыслу, спартыўнай лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.