Каспар Давід Фрыдрых
Каспар Давід Фрыдрых (па-нямецку: Caspar David Friedrich) (5 верасня 1774 - 7 мая 1840) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленне і развіццё якой ён моцна паўплываў разам з Філіпам Ота Рунге, як ні адзін іншы мастак. Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменне і ўспрыманне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катання на каньках; на выратаванне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратавання. Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капенгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 года, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.
Творы[правіць]
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каспар Давід Фрыдрых- Web Gallery of Art — comprehensive collection of Friedrich’s works
- Artcyclopedia — links to Friedrich’s pictures from Image Archives, articles etc
| Каспар Давід Фрыдрых | ||
|---|---|---|
| Асноўнае | Біяграфія · Рамантызм | |
| Творы, якія захоўваюцца ў Эрмітажы | Успаміны пра Іспалінавы горы · Узыход месяца над морам · Летуценнік (Руіны манастыра Ойбін) · На парусніку · Раніца ў гарах | |
| Творы, размешчаныя ў Германіі | Вандроўца над морам смугі · Вацман · Крэйдавыя скалы на востраве Руген · Паруснік · Манах ля мора · Абацтва ў дубовым лесе | |
| Іншыя творы | Krähen auf einem Baum · Greifswald im Mondschein | |
| Зборы | Дзяржаўны Эрмітаж · Старая нацыянальная галерэя · Нацыянальная галерэя Берліна · Кунстхале · Galerie Neue Meister | |
| Іншае | Фрыдрых Каспар Давід на |
|
