Касцёл Маці Божай Каралевы (Драгічын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Каралевы
52°11′12″ пн. ш. 25°08′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Драгічын
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Дэканат Пінскі дэканат 
Будаўніцтва 2013
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Маці Божай Каралевы — мураваны каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 88.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядомы касцёл быў пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл не пацярпеў, аднак потым быў зачынены і перабудаваны, пасля чаго будынак сталі выкарыстоўваць як краму.

Сучасны будынак касцёла быў узведзены на новым месцы. Ён уяўляе сабою пабудову з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі. Мае вежу-званіцу з высокім шатровым дахам[1].

Пінскі ардынарый біскуп Антон Дзям’янка 22 жніўня 2013 году, ва ўрачыстасць Маці Божай Каралевы, заклаў вуглавы камень і асвяціў будаўніцтва новага касцёлу.

Пробашчы[правіць | правіць зыходнік]

  • кс. Павел Кручэк

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]